Леапольд V (герцаг Аўстрыі)

Леапольд V (ням.: Leopold V; 1157 — 31 снежня 1194) — герцаг Аўстрыі з 1177 года і Штырыі з 1192 года з дынастыі Бабенбергаў.

Леапольд V Дабрадзейны
ням.: Luitpold V der Tugendhafte
Сцяг2-і герцаг Аўстрыі
13 студзеня 1177 — 31 снежня 1194
Папярэднік Генрых II Язаміргот
Пераемнік Фрыдрых I Каталік
Сцяг2-і герцаг Штырыі
1192 — 31 снежня 1194
Папярэднік Отакар IV
Пераемнік Леапольд VI
Нараджэнне 1157
Смерць 31 снежня 1194[1]
Месца пахавання
Род Бабенбергі
Бацька Генрых II Язаміргот
Маці Феадора Камніна[d]
Жонка Алена Венгерская[d][3]
Дзеці Фрыдрых I[d][4] і Леапольд VI Слаўны
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Леапольд V быў сынам Генрыха II Язаміргота і Феадоры Камнін, пляменніцы візантыйскага імператара Мануіла I.

Неўзабаве пасля ўзыходжання на прастол Леапольд V атрымаў перамогу над чэшскай арміяй, захапіў Оламаўц і паводле мірнага дагавора 1179 года далучыў шэраг тэрыторый паўднёвай Маравіі.

Больш за ўсё Леапольд V вядомы дзякуючы яго ўдзелу ў Трэцім крыжовым паходзе 1189 года, падчас якога адбыўся канфлікт паміж герцагам і каралём Англіі Рычардам Львінае Сэрца. У час узяцця Акры Леапольд V адным з першых крыжакоў узлез на сцяну горада і ўзняў свой сцяг. Угневаны гэтым Рычард I сарваў сцяг герцага і паставіў на яго месцы свой.

У далейшым канфлікт паміж двума манархамі яшчэ больш абвастрыўся: Рычард падтрымліваў Гі дэ Лузіньяна ў яго прэтэнзіях на карону Іерусалімскага каралеўства, тады як Леапольд V быў прыхільнікам Конрада Манферацкага, свайго стрыечнага брата. Забойства Конрада ў 1192 годзе многія прыпісалі руцэ англійскага караля. Таму, калі ў 1192 годзе Рычард I на зваротным шляху з Палесціны праязджаў праз Вену, ён быў схоплены рыцарам Георгам Ропельтам па загадзе Леапольда V і зняволены ў замак Дзюрнштайн. Толькі ў 1194 годзе герцаг вызваліў караля пад ціскам Папы Рымскага і імператара Генрыха VI. За выхад на свабоду кароль Англіі заплаціў Леапольду V каласальную па тых часах суму ў 50 тысяч марак, якой герцаг скарыстаўся для арганізацыі манетнага двара ў Вене, будаўніцтва новых гарадскіх сцен сталіцы і заснавання Вінер-Нойштата.

Галоўным дасягненнем кіравання Леапольда V стала далучэнне Штырыі. У 1186 годзе ён заключыў Санкт-Георгенбергскі дагавор з бяздзетным герцагам Штырыі Отакарам IV, паводле якога пасля смерці Отакара Штырыя на вечныя часы аб'ядноўвалася з Аўстрыяй у адзіную дзяржаву на чале з аўстрыйскімі манархамі, пры ўмове захавання правоў і прывілеяў штырыйскіх саслоўяў. Отакар IV сканаў у 1192 годзе, і Штырыя была перададзена імператарам Леапольду V. Далучэнне Штырыі рэзка ўзмацніла Аўстрыйскую манархію і дало штуршок да бурнага развіцця горнай справы, металургіі і гандлю ва ўладаннях Бабенбергаў.

У 1194 годзе Леапольд V нечакана сканаў пасля падзення з каня падчас рыцарскага турніру. Перад смерцю ён, насуперак умовам Санкт-Георгенбергскага дагавора, падзяліў свае ўладанні паміж сынамі: Фрыдрых I атрымаў Аўстрыю, а Леапольд VI — Штырыю.

Шлюб і дзеці правіць

Фрыдрых I (каля 1175—1198), герцаг Аўстрыі (з 1194)
Леапольд VI (1177—1230), герцаг Штырыі (c 1194) і Аўстрыі (з 1198)
Агнеса

Выява ў мастацтве правіць

Мастацкая літаратура правіць

Кіно правіць

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура правіць

Папярэднік
Генрых II
герцаг Аўстрыі
11771194
Пераемнік
Фрыдрых I
Папярэднік
Отакар IV
герцаг Штырыі
11921194
Пераемнік
Леапольд VI