Леа Эсакі (вядомы таксама як Рэона Эсакі або Леона Эсакі; нар. 12 сакавіка 1925, Осака, Японія) — японскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1973) годзе. Палова прэміі, сумесна з Айварам Джаеверам, «за эксперыментальныя адкрыцці тунэльных з'яў у паўправадніках і звышправадніках». Другая палова прысуджана Б. Д. Джозефсану «за тэарэтычнае прадказанне ўласцівасцей току, які праходзіць праз тунэльны бар'ер, у прыватнасці з'яў, агульнавядомых цяпер пад назвай эфектаў Джозефсана». Леа Эсакі таксама вядомы як вынаходнік дыёда Эсакі, які выкарыстоўвае эфект тунэлявання электрона.

Леа Эсакі
яп.: 江崎玲於奈
Дата нараджэння 12 сакавіка 1925(1925-03-12)[1][2][…] (99 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Леа Эсакі вывучаў фізіку ў Такійскім універсітэце, атрымаў ступень бакалаўра ў 1947 годзе, ступень доктара філасофіі ў 1959 годзе. Нобелеўскую прэмію атрымаў за даследаванні, праведзеныя ў 1958 годзе ў час працы ў кампаніі Sony. Пасля ў 1960 годзе пераехаў у ЗША і пачаў працаваць у даследчым цэнтры фірмы IBM, дзе быў удастоены звання лаўрэата IBM у 1967 годзе.

Зноскі

  1. Эсаки Лео // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Leo Esaki // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б NNDB — 2002.