Акруга Лебак — акруга ў інданезійскай правінцыі Бантэн. У склад акругі ўваходзіць 28 раёнаў, 340 сельскіх паселішчаў і 5 гарадскіх. Праз акругу праходзіць чыгунка Джакарта-Мерак.

Лебак
індан.: Lebak
{{{Герб}}}
Герб
Краіна
Уваходзіць у Бантэн
Адміністрацыйны цэнтр Рангкасбітунг
Афіцыйная мова інданезійская
Насельніцтва 1 203 680 (2 010) [1] чал.
Плошча 3 044,72[2]
Вышыня
над узроўнем мора
476 м
Лебак на карце
Лебак, карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У акрузе Лебак ў студзені 1856 пост асістэнта-рэзідэнта атрымаў Эдуард Доўвес Дэкер. Ён сутыкнуўся з жахлівымі злоўжываннямі мясцовых інданезійскіх кіраўнікоў, а таксама знайшоў, што яго папярэднік Каролюс быў атручаны. Пасля таго, як абвінавачванне, высунутае ім супраць рэгента (вышэйшая пасада ў правінцыі для інданезійскага кіраўніка) было адпрэчана кіраўніцтвам калоніі, ён у лютым 1856 года падаў у адстаўку. Не сустрэўшы разумення ўлад і не знайшоўшы працу на Яве, у наступным годзе ён канчаткова вярнуўся ў Еўропу. У 1859 годзе ў Брусэлі Доўвес Дэкер напісаў раман «Макс Хавелар, або Кававыя аўкцыёны Нідэрландскага гандлёвага таварыства», які моцна паўплываў на кіруючыя колы Нідэрландаў і дзякуючы бліскучай мове усталяваў новыя стандарты ў галандскай літаратуры.

Адміністрацыйны падзел правіць

Акруга дзеліцца на наступныя раёны:

  • Банджарсары
  • Баях
  • Баджангманік
  • Чыбадак
  • Чыбебер
  • Чыгемблонг
  • Чыхара
  • Чыджаку
  • Чыкулур
  • Чылесес
  • Чылагранг
  • Чымарга
  • Чыпанас
  • Чырынтэн
  • Чыругбітунг
  • Гурунгкенчана
  • Каланг Аньяр
  • Лебак Гедонг
  • Лёвідамар
  • Маджа
  • Малінгпінг
  • Мунчанг
  • Пангаранган
  • Ранкгасбітунг
  • Саджыра
  • Сабанг
  • Ванасалам
  • Варунгунунг

Зноскі

  1. statistics by region
  2. Website Kabupaten Lebak
  3. Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 2185.

Спасылкі правіць