Лексіка

сукупнасць словаў пэўнай мовы, або часткі мовы, або сукупнасць словаў, якую ведае пэўны чалавек ці пэўная група людзей

Лексіка (стар.-грэч.: τὸ λεξικόν які адносіцца да слова) — сукупнасць слоў, слоўнікавы склад мовы безадносна да паходжання слоў, часу іх узнікнення, стылістычнай і экспрэсіўнай дыферэнцыяцыі.

Таксама гэтым тэрмінам азначаюць розныя пласты слоў у мове, якія вылучаюцца паводле тых ці іншых прыкмет: літаратурная лексіка, дыялектная лексіка, лексіка асобных пісьменнікаў або твораў, лексіка агульнаўжывальная, кніжная, стылістычна нейтральная, экспрэсіўная і г.д.

Лексіка з’яўляецца аб’ектам вывучэння лексікалогіі.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.