Лекцыянарый — літургічная кніга рымскага абраду Каталіцкай Царквы, уключае ў сябе біблійныя чытанні на кожны дзень, якія чытаюцца падчас святых Імшаў адпаведна з літургічным календаром. Лекцыянарый фармальна з’яўляецца часткай Імшала, хоць фактычна гэта розныя кнігі. На беларускую мову Лекцыянарый перакладзены ў рабочай версіі, якую яшчэ называюць «студыйнай»[1].

Зноскі