Лемкі (польск.: Łemkowie) — этнаграфічная група на Лемкаўшчыне (горных раёнах Польшчы, Украіны, Славакіі), жывуць таксама ў Сілезіі (Польшча), ЗША, Канадзе. Гавораць на лемкаўска-русінскай мове, славацкай, польскай, украінскай мовах.

Лемкі
Лемкі
Лемкі
Саманазва укр.: Лемки, Руснаки, Русіни
Рассяленне  Польшча: 10 531 чал. (2011)
Этнічныя мовы лемкаўска-русінская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) Пераважна Украінская Грэка-Каталіцкая Царква або праваслаўе
Геаграфічна-моўная група Украінцы
Блізкія этнасы Гуцулы, бойкі

Назва правіць

Назву лемкаў выводзяць ад частага ў іх маўленні слова «лем», што значыць «толькі»; самі лемкі называюць сябе русінамі або руснакамі.

Гісторыя правіць

 
Мапа Лемкаўшчыны з сучаснымі дзяржаўнымі межамі ды галоўнымі гарадамі

Старажытныя часы і Кіеўская дзяржава (VI—XIV стст.) правіць

Пачынаючы з 6 ст. на тэрыторыі сярэдніх і заходніх Карпат пражывала ўсходнеславянскае племя белых харватаў. У 992 годзе іх землі далучыў да Кіеўскай дзяржавы Уладзімір, а ў другой палове 11 ст. на рацэ Сян пачалося будаўніцтва пагранічнай абарончай крэпасці — будучага горада Сянока. На той час у гэтым рэгіёне ўжо былі паселішчы, якія карысталіся прававой сістэмай Кіеўскай дзяржавы (Церэпча, Межыбрыд, Дуброўка Руская, Забалотцы, Уліч, Лодына, Гломча, Тырава Сільная, Альхоўцы, Старажы Вялікія, Старажы Малыя, Костарыўцы, Полаўцы, Чарцеж, Прусык і т.п.). Вёскі лемкаў былі таксама далей на захад — у даліне уздоўж Яселкі. Аднымі з самых старажытных тутэйшых паселішчаў былі Боська і Дошна. Па некаторых дадзеных, мяжа паселішчаў на поўначы дасягала Кракава і Рашава.

Польшча і Рэч Паспалітая (XIV—XVIII ст.) правіць

У сярэдзіне 14 ст. паўночныя схілы Усходніх Карпат захапіла Польшча, а паўднёвыя — Венгрыя. Таму вёскі былі пераведзены на нямецкае права, у Польшчы Прыкарпацкія землі пачалі каланізаваць палякі і немцы (у прыватнасці, гарады Гарліцы, Шымбарк, Рыхвальд, Зершын маюць нямецкае паходжанне). У выніку гэтага этнічныя межы рассялення тутэйшых усходніх славян наблізіліся да Карпат.

Паўночная частка Лемкаўшчыны (Дыніўшчына) у канцы 16 ст. была заселена пераважна русінамі, у меншай ступені палякамі і немцамі. Таму мясцовая шляхта і рыма-каталіцкае духавенства сілком перавялі у каталіцтва шэраг сёл Дыніўшчыны, якія да таго былі ў асноўным праваслаўнымі. Падобныя выпадкі здараліся таксама ў заходняй частцы Лемкаўшчыны.

Са з'яўленнем у гэтых краях паншчыны ў 14 ст. на Прыкарпацці і Закарпацці пачаўся масавы перавод сёл на валашскае права, якое ў горных умовах лепш фармулявала сялянскія павіннасці на карысць шляхты. Гэта адбылося таму, што для рэгулявання адносін паміж памешчыкамі і прыгоннымі рускае права было састарэлым, а нямецкае — неактуальным, бо рэгулявала, у асноўным, прававыя адносіны гараджан, купцоў і рамеснікаў. Спачатку валашскае права было ўведзена ў каралеўскіх вёсках, а затым — у шляхецкіх. У 16-17 ст. на валашскае права было пераведзена больш за 160 сёл Сяніцкай зямлі. На гэтым праве закладвалі і новыя вёскі, жыхарамі якіх былі як русіны, так і палякі і немцы.

Аўстра-Венгрыя і эміграцыя (1775—1918) правіць

У сярэдзіне 18 ст. шматлікія лемкаўскія сем'і з Прашаўшчыны і галіцкай часткі Лемкаўшчыны перасяліліся ў Ваяводзіну.

У канцы 19 ст. пачалася працоўная эміграцыя ў Амерыку, якую сярод лемкаў пачаў Юрый Кашыцкі — селянін з Новай Вэсы новасанчэўскага павета, які адправіўся ў ЗША ў 1871 годзе. К таму часу на Лемкаўшчыне стала прыкметным нацыянальнае абуджэнне, дзе прыкметную культурную дзейнасць разгарнуў грэка-каталіцкі святар Іван Бірэцкі. У гэты ж час з'явілася саманазва «лемкі». (Гэтак жа з'явіліся асобныя назвы сярод прадстаўнікоў іншых этнаграфічных груп Карпат — украінскіх бойкаў і гуцулаў, польскіх гуралёў.).

У пачатку першай сусветнай вайны аўстрыйскі ўрад вывез з Лемкаўшчыны больш за тры тысячы чалавек у Талергоўскі канцэнтрацыйны лагер, дзе некалькі соцень лемкаў загінула.

Украінская рэвалюцыя правіць

У 1918 годзе ў сяле Каманчы на Сяніччыне было абвешчана стварэнне Каманчанскай рэспублікі, якая пасля абвясціла сваё аб'яднанне з ЗУНР. У той жа час у сяле Флёрынцы на Новасанчыўшчыне абвешчана Руская народная рэспубліка лемкаў, якая выступіла за салідарнасць з Савецкай Украінай і Савецкай Расіяй. Абедзве рэспублікі ліквідавалі польскія войскі. Падобныя спробы барацьбы за самавызначэнне мелі месца на Прашаўшчыне і ў цяперашняй Закарпацкай вобласці. Лемкі былі ў складзе сечавых стральцоў і УГА.

Міжваенны перыяд (1921—1939) правіць

Пасля першай сусветнай вайны Лемкаўшчына апынулася на мяжы Польшчы і Чэхаславакіі. У польскай частцы ўкраінскія школы былі закрыты ці пераўтвораны ў польскія, былі забаронены ўкраінскія культурна-асветныя цэнтры. У Польшчы таго часу ў адносінах да лемкаў панавала ідэя, што мова лемкаў — дыялект польскай мовы, а самі лемкі — этнаграфічная група польскага народа.

Затое ў Чэхаславацкай часткі існавалі ўкраінскія школы, таварыствы, літаратурныя аб'яднанні, адукацыйныя і культурныя асяродкі (афіцыйна іх называлі «рускімі»). Ім дапамагалі грамадска-культурныя арганізацыі лемкаў у ЗША і Канадзе, дзе дзейнічаў «Камітэт дапамогі Лемкаўшчыне».

Пасля Другой сусветнай вайны (Пасля 1945) правіць

95 тысяч лемкаў (амаль 2/3 усяго іх насельніцтва ў Польшчы) пасля Другой сусветнай вайны былі пераселеныя з тэрыторыі ПНР у УССР. Пасля гэтага перасялення ў Польшчы заставалася яшчэ каля 30-40 тыс. лемкаў. Але яны былі дэпартаваныя з Карпат у 1947 годзе ў ходзе аперацыі «Вісла» і рассеяны на землях, якія адышлі ад Германіі да Польшчы пасля Другой сусветнай вайны (поўнач і захад ПНР). Адной з прычын аперацыі «Вісла» была дзейнасць на Лемкаўшчыне Украінскай Паўстанцкай Арміі, якая змагалася з польскімі ўзброенымі сіламі.

Гэтыя падзеі значна аслабілі лемкаўскі рух. Лемкі, пераселеныя на паўночны захад Польшчы, у вялікай ступені асіміляваліся палякамі. Акрамя таго, УССР і ПНР лічылі усіх лемкаў украінцамі і не прызнавалі для іх іншага нацыянальнага самавызначэння. Даваенныя супярэчнасці паміж «рускім» і «ўкраінскім» рухам, якія яшчэ больш абвастрыліся ў перыяд Другой сусветнай вайны, не спрыялі самавызначэнню значнай часткі лемкаў украінцамі. Усё ж частка лемкаў Польшчы лічыць сябе ўкраінцамі і гуртуецца вакол арганізацыі «Аб'яднанне лемкаў».

Улады Чэхаславакіі 10 ліпеня 1946 года падпісалі пагадненне аб абмене насельніцтвам з СССР, згодна з якім у УССР эмігравала больш за 12000 грамадзян ЧСР. Гэта былі перш за ўсё лемкі.

У ходзе праведзенага ў Польшчы агульнага перапісу насельніцтва 2002 г. на тэрыторыі Лемкаўшчыны лемкаўскую ідэнтычнасць дэкларавалі 1642 асобы, a ўкраінскую — 789 (разам — 2431, каля 4 % пасляваенных жыхароў Лемкаўшчыны). З усяе Польшчы ў час згаданага перапісу лемкаўскую нацыянальнасць дэкларавалі 5 850 чалавек (з 33022 рэспандэнтаў, якія ў суме дэкларавалі ўкраінскую і лемкаўскую нацыянальнасць).

Паходжэнне правіць

У 19 ст. у польскіх колах узнікла тэорыя валашскай каланізацыі Карпат ў 15-17 ст. (Яе стваральнікамі былі К. Дабравольскі, А. Стадніцкі, Е. Длугапольскі). Асноўны яе аргумент — факт масавай лакалізацыі сёл у 15 — 17 ст. на валашскім праве і нешматлікія назвы і словы румынскага паходжання ў лемкаўскім дыялекце.

Па гэтай тэорыі ў 15 — 17 ст. у Карпаты прыбылі вялікія групы валахаў (румын) і каланізавалі Прыкарпацце. З-за адсутнасці аргументаў адносна з'яўлення ў Прыкарпацці русінаў, даследчыкі, сярод якіх прафесар Раман Райнфус, пазней падмянілі паняцце «валашская каланізацыя» паняццем «валашска-руская каланізацыя».

Культура правіць

Лемкаўскі храм правіць

Лемкаўская школа народнага храмавага будаўніцтва — «сукупнасць гістарычна ўстояных традыцыйных сродкаў архітэктурнага фарміравання прасторы, канструктыўных рашэнняў у дрэве, якія выпрацаваліся на аснове светапогляду, эстэтычных ідэалаў на Лемкаўшчыне».

Лемкаўскі строй правіць

Лемкі насілі кароткую льняную кашулю, якую запраўлялі ў штаны; кашуля мела вышыты стаячы каўнерык (1,5 см), а таксама была вышыта на рукавах. Акрамя таго ззаду мела распорку, як і ў бойкаў. Штаны (нагаўкі) насілі таксама ільняныя. Зімою насілі белыя ваўняныя штаны (галошны), якія ўнізе былі абабітыя чырвонай тасьмой. Лайбык насілі нябеснага колеру з чырвонай вышыўкай і з радамі нашытых гузікаў. На нагах насілі «керпцы» (скурныя хадакі).

Галерэя правіць

Заўвагі правіць

Літаратура правіць