Ле́мнаская стэ́ла — надмагільны помнік (стэла) з надпісам на мове, блізкай да этрускай. Мова ўключаецца ў гіпатэтычную тырэнскую сям'ю.

Лемнаская стэла

Стэла знойдзена ў 1885 годзе на востраве Лемнас, была ўмуравана ў сцяну царквы ў Камінье (паўднёва-ўсходняя частка вострава), у наш час знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Афінах.

Датаванне, алфавіт і мова надпісу правіць

Стэлу адносяць да VI стагоддзя да н.э., пры гэтым верхняй мяжой датавання лічыцца далучэнне Лемнаса Мільтыядам да Афін у 510 годзе да н.э., пасля чаго насельніцтва вострава было элінізавана. У Герадота згадваецца, што дагрэчаскім насельніцтвам Лемнаса былі пеласгі (стар.-грэч.: Πελασγοί)[1], Фукідыд называе гэта ж насельніцтва тырсенамі (Τυρσηνοί)[2] — гэты этнонім у грэчаскай літаратуры таго часу быў сінанімічны тырэнам, гэта значыць этрускам. Аднак магчыма, што пеласгі і тырсены былі рознымі, хоць і роднаснымі, народамі — так, егіпецкія крыніцы сярод «народаў мора» згадваюць як пеласгаў (Plst), так і тырсенаў (Trs).

Герадот таксама піша, што пеласгі выгналі з Лемнаса мінійцаў, аднак даследчыкі лемнаскай стэлы не разглядаюць гіпотэзу пра яе мінійскае паходжанне, паколькі, мяркуючы па кантэксце апісанай Герадотам падзеі, яна адбылося ў дагістарычны, дапісьмовы перыяд.

Італьянская археалагічная экспедыцыя 1928 года выявіла надпісы, падобныя да надпісаў стэлы, на фрагментах мясцовай керамікі. Гэта знаходка пацвердзіла, што мова (і алфавіт) стэлы быў распаўсюджаны на Лемнасе дагрэчаскага перыяду і з'яўлялася гутарковай, гэта значыць стэла не была прывезена на Лемнас з іншага раёна Міжземнамор'я[3].

Таксама на Лемнасе быў знойдзены камень з чатырма словамі на той жа мове[4][5].

Надпіс на Лемнаскай стэле (на малюнку і на таблічцы) лічыцца не перакладзеным.

Транслітарацыя правіць

На малюнку
hολαιε:ζ:ναφοθ:ζιαζι
μαραζ:μαF
σιαλχFειζ:αFιζ
εFισθο:ζεροναιθ
ζιFαι
ακερ:ταFαρζιο
αναλασιαλ:ζεροναι:μοριναιλ
На таблічцы
hολαιεζι:φοκιασιαλε:ζεροναιθ:εFισθο:τοFερονα
ρομ:hαραλιο:ζιFαι:επτεζιο:αραι:τιζ:φοκε
ζιFαι:αFιζ:σιαλχFιζ:μαραζμ:αFιζ:αομαι

Эфестыйскі надпіс правіць

Новы надпіс на в. Лемнас быў знойдзены падчас раскопак Эфестыі і апублікаваны Карла Дэ Сімонэ. Надпіс складаецца з 26 літар, згрупаваных у два радкі; чытанне ідзе бустрафедонам[6][7].

Транскрыпцыя:

верхні радок (злева-направа):
hktaonosi: heloke
ніжні радок (справа-налева):
soromš:aslaš

Зноскі

  1. Герадот. Гісторыя, IV.145; V.26
  2. Фукідыд. Гісторыя, IV.109
  3. Larissa Bonfante. Reading the Past: Etruscan. British Museum Publications Ltd, 46 Bloomsbury Street, London WC1B 3QQ ©1990 (ISBN 0-7141-8071-8).
  4. гл. ніжэй Эфестыйскі надпіс
  5. Carlo de Simone. «La nuova iscrizione tirsenica di Efestia». Tripodes 11 2009: pp. 3-58.
  6. New Lemnian Inscription | Rasenna Blog(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2012. Праверана 25 сакавіка 2013.
  7. de Simone, Carlo. 2009. La nuova iscrizione tirsenica di Efestia. Tripodes 11.3-58.

Літаратура правіць

  • Carlo De Simone. Tirreni a Lemnos. Evidenza linguistica e tradizioni storiche, Firenze 1996