Ленінградская ваенная акруга

Ленінградская ваенная акруга — аператыўна-стратэгічнае тэрытарыяльнае аб’яднанне Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, дыслакаванае на тэрыторыі Ленінградскай і прылеглых да яе абласцей. Упраўленне акругі знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу.

Ордэна Леніна Ленінградская ваенная акруга
Эмблема Ленінградскай ваеннай акругі.
Гады існавання 6 жніўня 1864 (1864-08-06) — 1 верасня 2010 (2010-09-01)
Краіна  Расійская імперыя (да 1918 года — Пецярбургская ваенная акруга),
 СССР (да 1924 года — Петраградская ваенная акруга РСЧА),
 СССР (да 1991 года — Ленінградская ваенная акруга),
 Расія
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Уваходзіць у Сухапутныя войскі
Тып ваенная акруга
Знакі адрознення Ордэн Леніна
Ленінградская ваенная акруга

Акруга вядзе сваю гісторыю ад Петраградскай ваеннай акругі Чырвонай арміі, створанай 20 сакавіка 1918 і пераіменаванай 1 лютага 1924 у Ленінградскую ваенную акругу. Тэрыторыя акругі ўключала Ленінградскую, Пскоўскую, Наўгародскую, Аланецкую, Чарапавецкую губерні. Пазней тэрыторыя акругі змянялася.

24 чэрвеня 1941 на базе ўпраўлення і войскаў ЛВА быў створаны Паўночны фронт, падзелены ў жніўні 1941 на Ленінградскі і Карэльскі франты. 9 ліпеня 1945 ЛВА была адноўлена. Першапачаткова ўключала тэрыторыі Ленінградскай, Пскоўскай, Наўгародскай абласцей і Эстонскай ССР1956 перададзеная Прыбалтыйскай ВА). У цяперашні час ахоплівае тэрыторыі Ленінградскай, Мурманскай, Наўгародскай, Архангельскай, Валагодскай, Пскоўскай абласцей, Рэспублікі Карэлія і Рэспублікі Комі.

З’язляецца самай малалікай з усіх ваенных акруг Расіі. На яе тэрыторыі не дыслакуецца ніводная агульнавайскавая армія, няма ніводнай мотастралковай або танкавай дывізіі: сухапутныя войскі прадстаўленыя трыма асобнымі мотастралковымі брыгадамі (138-я ў Каменцы Ленінградскай вобласці, 200-я ў Печанзе Мурманскай вобласці і 25-я ў Пскоўскай вобласці), 9-й гвардзейскай артылерыйскай брыгадай (Луга Ленінградскай вобласці), асобнай ракетнай брыгадай, чатырма зенітнымі ракетнымі брыгадамі, 56-м акруговым навучальным цэнтрам, інжынерна-сапёрным палком і іншымі часцямі. Акрамя таго, на тэрыторыі акругі дыслакуецца 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія (Пскоў). Агульная колькасць асабістага складу акругі — каля 35 тысяч чалавек.

Дэмілітарызацыя акругі адбылася пасля падпісання СССР у лістападзе 1990 года Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ), якім былі ўведзены абмежаванні на размяшчэнне воінскіх злучэнняў і часцей на паўночным захадзе СССР.

Спасылкі правіць