Ленінскі сельсавет (Чачэрскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ле́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Вазнясенскі.

Ленінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чачэрскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вазнясенскі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 524
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Сярэднемалыніцкі сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сярэднія Малынічы. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Бердыжскага і Малыніцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. У 1930 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бердыж, сельсавет перайменаваны ў Ленінскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новазарэчанскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 18 студзеня 1965 года ў складзе Чачэрскага раёна[2]. Да 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сябровічы. 28 сакавіка 1991 года ў склад сельсавета з Крутоеўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Залаўе, Ніўкі, Новыя Малынічы, Старыя Малынічы, Сярэднія Малынічы), цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Вазнясенскі. У 1999 годзе скасаваны вёскі Новазарэчча і Сябровічы, у 2008 годзе — пасёлак Азярышча і вёска Падлужжа.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 590 чалавек[3], з іх 92,9 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 524 чалавекі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.