Лесапа́рк[1] — лес у непасрэднай блізкасці ад горада добраўпарадкаваны для адпачынку на ўлонні прыроды; адзін з відаў загараднага парку. Бываюць агульнага тыпу (прагулачныя), шматпрофільныя (для спорту, адпачынку, забаў) і спецыялізаваныя (курортна-аздараўленчыя, спартыўныя, гісторыка-мемарыяльныя). Ствараюцца на базе лясоў зялёных зон[1].

Пячэрскі лесапарк у Магілёве

Каля буйных гарадоў лесапаркі звычайна займаюць 300—500 га. Адкрытыя прасторы, паляны, лугі і вадаёмы, у іх складаюць да 30 %. Абсталяванне найчасцей робяць з прыродных матэрыялаў — дрэва, каменю, чароту і інш. Загарадныя паркі, у якіх пераважаюць лугі, паляны і вадаёмы называюцца лугапаркамі і гідрапаркамі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць