Лешак Генрык Можджар (польск.: Leszek Henryk Możdżer, пры нараджэнні: Леслаў Можджар польск.: Lesław Możdżer, нар. 23 сакавіка 1971, Гданьск) — польскі кампазітар, джазавы піяніст і музычны прадзюсар, аўтар музыкі да фільмаў.

Лешак Можджар
польск.: Leszek Henryk Możdżer
польск.: Leszek Możdżer
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 23 сакавіка 1971(1971-03-23)[1] (53 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, піяніст, джазмен, студыйны музыкант, музычны прадзюсар
Інструменты фартэпіяна[2]
Жанры джаз[2]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
mozdzer.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Лешак Можджар нарадзіўся 23 сакавіка 1971 года ў Гданьску. На фартэпіяна пачаў іграць з пяці гадоў. Прайшоў усе прыступкі музычнай адукацыі і ў 1996 годзе атрымаў дыплом Музычнай акадэміі імя Станіслава Манюшкі ў Гданьску.

Узнагароды правіць

Лаўрэат узнагароды мэра горада Гданьска за выдатныя творчыя дасягненні (1999 г.), узнагароды «Фрыдэрык-98» (джазавы музыка 1998 года), уладальнік Першага месца на Міжнародным конкурсе джазавай імправізацыі ў г. Катавіцы (1994 г.), прэміі Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Ad Astra» для выбітных маладых музыкаў (2001). З’яўляецца лаўрэатам прэміі «Пашпарт» часопіса «Палітыка» ў катэгорыі «Рок-Поп-Эстрада» (2004). Атрымаў Гран-пры Фонду культуры (2006) і Прыз міністра замежных спраў за прасоўванне польскай культуры за мяжой. З 1994 годзе чытачы часопіса «Jazz Forum» рэгулярна выбіралі яго Піяністам года. У 2012 годзе стаў патройным пераможцам анкетавання «Jazz Top 2011» у катэгорыях «Музыкант года», «Найлепшы піяніст» і «Найлепшы альбом года» (альбом «Камедыя»). На працягу шасці гадоў быў адным з галоўных удзельнікаў джазавага ансамбля «Miłość» («Каханне»), граў у квартэце Збігнева Намыслоўскага. Цягам доўгага часу разам са Збігневам Прайснерам запісвае музыку для кіно. Яго запрашаюць да супрацоўніцтва такія выбітныя лідары польскага джаза як Томаш Станька, Януш Муняк, Міхал Урбаняк, Пётр Вайтасік. Можджар таксама супрацоўнічаў з прызнанымі зоркамі сусветнай джазавай сцэны: Пэтам Мэтэні, Артурам Блайтам, Бастэрам Уільямсам, Білі Харперам, Джо Лоўлі, Арчы Шэпам, Дэвідам Лібманам. Разам са шведскім кантрабасістам Ларсам Даніэльсанам і ізраільскім перкусіяністам і вакалістам Зохарам Фрэска грае ў джазавым трыа. З Анджэем Баўэрам і музыкам пад псеўданімам m.bunio.s грае ў праекце LUTOSFERA.

Лешак Можджар запісаў больш за 100 альбомаў, у тым ліку:

  • «Chopin-impresje», 1994;
  • «Talk to Jesus», 1996 (тытул «Альбом 1996 года» па апытанні часопіса «Jazz Forum»);
  • «Facing the Wind», 1996 у дуэце з амерыканскім кантрабасістам Дэвідам Фрызэнам;
  • «Live in Sofia», 1997 сумесна з Адамам Пероньчыкам (тытул «Альбом 1998 года» па апытанні часопіса «Jazz Forum»);
  • «Chopin Demain-Impressions», 1999;
  • «10 Easy Pieces for Piano», 1999 са Збігневам Прайснерам;
  • «Birthday Live», 2001 разам з Цэзарам Конрадам, Анджэем Алейнічакам і Ола Валецкім;
  • «Piano», 2004 (плацінавы альбом);
  • «Makowicz vs. Możdżer: At the Carnegie Hall», 2004 у дуэце з Адамам Маковічам (плацінавы альбом);
  • «The Time», 2005 трыа са шведскім кантрабасістам Ларсам Даніэльсанам і ізраільскім перкусіяністам Зохарам Фрэска;
  • «Live in Warsaw», 2005 у дуэце з Адамам Клацакам;
  • «Between Us and the Light» 2006 з Ларсам Даніэльсанам і Зохарам Фрэска;
  • «Pasodoble», 2007 у дуэце з Ларсам Даніэльсанам;
  • «Możdżer Danielsson Fresco Live» 2008 з Ларсам Даніэльсанам і Зохарам Фрэска;
  • «Missa Gratiatoria», 2008;
  • «Kaczmarek by Możdżer», 2010 (альбом атрымаў прэмію «Фрэдэрык», у катэгорыі «Альбом года — Арыгінальная гукавая дарожка», таксама атрымаў і плацінавы статус);
  • «Komeda», 2011 (двайны статус плацінавага, найлепшы альбом 2011 года па апытанні часопіса «Jazz Forum»).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. а б Montreux Jazz Festival Database Праверана 27 верасня 2020.
  3. выгрузка даных FreebaseGoogle.