Леў Абрамавіч Палугаеўскі

Леў Абрамавіч Палугаеўскі (20 лістапада 1934, Магілёў30 жніўня 1995, Парыж) — савецкі шахматыст, паходзіў з беларускіх яўрэяў, шасціразовы пераможца шахматных Алімпіяд, неаднаразовы ўдзельнік чэмпіянатаў СССР і турніраў на першынство свету, двухразовы чэмпіён СССР (1967, 1968), аўтар некалькіх кніг па тэорыі дэбютаў у шахматах.

Леў Палугаеўскі
Леў Абрамавіч Палугаеўскі
савецкі шахматыст
Род дзейнасці шахматыст, пісьменнік-дакументаліст, шахматны трэнер
Дата нараджэння 20 лістапада 1934(1934-11-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня 1995(1995-08-30) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
ордэн Дружбы народаў медаль «За працоўную доблесць» Заслужаны майстар спорту СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

  • 1961 - чэмпіён РСФСР па шахматах, у чэмпіянаце СССР заняў другое месца
  • 1962 - прысвоена званне міжнароднага гросмайстра
  • 1965 - другое месца ў чэмпіянаце СССР
  • 1967 - чэмпіён СССР па шахматах (1-2 месца з М. Талем)
  • 1968 - чэмпіён СССР па шахматах (1-2 месца з А. Зайцавым, Палугаеўскі выйграў дадатковы матч)
  • 1969 - падзяліў (трэці раз запар) 1-2 месцы ў чэмпіянаце СССР, але прайграў дадатковы матч Т. Петрасяну, прысвоена званне заслужанага майстра спорту СССР
  • 1977 - паўфінал першынства свету па шахматах
  • 1973 - падзяліў 2-6 месца ў вышэйшай лізе чэмпіянату СССР - адным з наймацнейшых па складзе.

У складзе зборнай СССР прымаў удзел у 7 шахматных алімпіядах, у камандных чэмпіянатах свету і Еўропы. У 1970 гуляў за зборную СССР у «матчы стагоддзя» (Бялград) на 4-й дошцы (саступіў Горту) і ў матчы са зборнай абраных шахматыстаў свету (Лондан, 1984).

Пераможца шэрагу міжнародных турніраў.

На працягу многіх гадоў - член прэзідыума шахматнай федэрацыі СССР, старшыня Вышэйшай кваліфікацыйнай камісіі. Член савета гросмайстраў.

Быў жанаты, меў дачку.

Памёр у парыжскай клініцы пасля складанай аперацыі на галаўным мозгу, выкліканай анкалагічным захворваннем. Да апошніх хвілін жыцця побач з Львом Абрамавічам знаходзілася яго жонка Ірына.

Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.