Леў Генрыкавіч Шнірэльман

Леў Генрыкавіч Шнірэльман (2 (15) студзеня 1905, Гомель — 24 верасня 1938, Масква) — савецкі матэматык. Член-карэспандэнт АН СССР (1933), доктар фізіка-матэматычных навук (1935).

Леў Генрыкавіч Шнірэльман
руск.: Лев Ге́нрихович Шнирельма́н
Дата нараджэння 2 (15) студзеня 1905[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 1938(1938-09-24)[2][1][…] (33 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэорыя лікаў, тапалогія і матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Мікалаевіч Лузін
Вядомыя вучні Мікалай Паўлавіч Раманаў[d][5]
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 2 (15) студзеня 1905 года ў Гомелі. Бацька быў настаўнікам рускай мовы.

Самастойна, у 12 гадоў, прайшоў курс элементарнай матэматыкі, на працягу некалькі месяцаў наведваў фізіка-матэматычныя курсы для тых, хто скончыў сярэднюю школу. У 16 гадоў, звярнуўшы на сябе ўвагу выкладчыкаў курсаў, атрымаў магчымасць працягваць адукацыю ў Маскве. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1925), аспірантуру Інстытута матэматыкі і механікі Першага МДУ.

Апублікаваныя ў 1929—1930 гадах тэарэмы прынеслі навукоўцу сусветную вядомасць і сталі сапраўднай сенсацыяй у матэматыцы.

У 1931 годзе Леў Шнірэльман баў камандзіраваны на некалькі месяцаў за мяжу. Некаторы час працаваў у Гётынгене, які быў «Меккай матэматыкі» таго часу. Акрамя фенаменальных вынікаў працы ён адрозніўся тым, што «walked barefoot through the streets of Gottingen» — гуляў босым па вуліцах Гётынгена. Адно з германскіх выдавецтваў прапанавала Шнірэльману выдаць манаграфію, але пасля прыходу да ўлады нацыстаў гэтым планам здейсніцца стала немагчыма.

З 1934 года працаваў у Матэматычным інстытуце АН СССР імя Сцяклова. У той жа час ён шмат працаваў з моладзю, чытаў лекцыі, прымаў удзел у арганізацыі першай матэматычнай алімпіяды сярод школьнікаў, быў адным з заснавальнікаў матэматычнага гуртка для школьнікаў пры МДУ.

24 верасня 1938 года скончыў жыццё самагубствам у Маскве (магчыма, з-за тагачасных рэпрэсій). Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках.

У навуцы правіць

Навуковыя працы па тэорыі лікаў, тапалогіі, варыяцыйным злічэнні. Развіў тапалагічныя метады варыяцыйнага злічэння (1927—29 з Л. А. Люстэрнікам), рашыў задачу А. Пуанкарэ аб трох геадэзічных (1929). Даказаў тэарэму аб расфарбоўцы n-мернай сферы ў n + 1 колераў (тэарэма Борсука—Улама—Шнірэльмана). Даказаў, што ўсялякі цэлы лік можа быць прадстаўлены ў выглядзе сумы абмежаванай колькасці простых лікаў (1930), чым даў першае прыбліжэнне да рашэння праблемы Гольдбаха.

Ацэнкі правіць

Адзін з выдатнейшых матэматыкаў 1930-х гадоў. Існуе легенда, што калі Шнірэльман у 16 гадоў прыехаў у Маскву паступаць ва ўніверсітэт, у яго сшытку ўжо была запісана тэарэма, якая пазней прынесла яму сусветную вядомасць.

Асоба выдатных і шматгранных здольнасцяў, апроч заняткаў матэматыкай, маляваў і пісаў вершы.

Лазар Аронавіч Люстэрнак, які шмат працаваў разам з Львом Генрыкавічам, пазней успамінаў, што іх настаўніку Мікалаю Мікалаевічу Лузіну неяк прыснілася, што да яго прыйшоў юнак падобны на Шнірэльмана і вырашыў праблему кантынуўма. Пасля гэтага пабачыўшы Шнірэльмана ўпершыню Лузін прыняў яго як пасланніка нябёсаў. Але ж праблему кантынуўма Шнірэльман вырашыць не паспеў, і чалавецтву прыйшлося чакаць яшчэ 60 гадоў.

Зноскі правіць

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б в Шнирельман Лев Генрихович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г д MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. а б https://books.google.cat/books?id=QX5Fj6DWEqIC — С. 167.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць