Ло́зьва (руск.: Ло́зьва[1]) — рака ў Свярдлоўскай вобласці Расіі, левы складнік ракі Таўда (басейн ракі Об).

Лозьва
руск. Лозьва
Характарыстыка
Даўжыня 637 км
Басейн 17 800 км²
Расход вады 135,3 м³/с
Вадацёк
Выток Лунтхусаптур
 • Месцазнаходжанне хрыбет Паясны Камень
 • Каардынаты 61°50′56″ пн. ш. 59°21′00″ у. д.HGЯO
Вусце Таўда
 • Месцазнаходжанне зліццё з ракой Сосьва
 • Каардынаты 59°32′59″ пн. ш. 62°20′04″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Таўда → Табол → Іртыш → Карскае мора
Краіна
Рэгіён Свярдлоўская вобласць
Код у ДВР 14010502512111200008635
physical
Лозьва
Лозьва
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 637 км. Плошча вадазбору 17 800 км². Сярэдні расход вады за 187 км ад вусця складае 70[1] м³/с. Рака бярэ пачатак з возера Лунтхусаптур[2] на хрыбце Паясны Камень на Паўночным Урале. Большая частка вадазбору знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці Заходне-Сібірскай нізіны. На працягу 30 км ад вытоку рака мае горны характар[2]. Ніжэй па цячэнню (ад хрыбта Чарканур) рака набывае раўнінны характар, з павольным цячэннем і меандруючым рэчышчам. Пойма становіцца пераважна двухбаковай, балоцістай, са старыцамі[2]. Жыўленне ракі змяшанае, з перавагай снегавога[2]. Замярзае ў кастрычніку — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Суднаходная на 328[1] км ад вусця (на 219 км, ад вусця да пасёлка Поніл[3]).

Прытокі Лозьвы: Сульпа, Ахтыл, Ушма, Віцім-Ація, Віжай, Люльва, Сурпія, Малая Харпія, Вялікая Харпія, Карпія, Таліца (Паўночная Таліца), Вялікая Тата, Іўдзель, Нікіцінка, Паўночная Уньша, Уньша, Ваткуль, По́ніл, Арыя (Горная), Сіндзея, Тальма, Лікіна, Сінтурка і інш.[3]

Зноскі

  1. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 257. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б в г Сурков В. В. Лозьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. а б Река Лозьва // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 257. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць