Локшына хуткага прыгатавання

Локшына хуткага прыгатавання — апрацаваная (напрыклад, абсмажаная ў алеі) сухая локшына, для прыгатавання якой дастаткова дадаць гарачую ваду і прыправы. Прадукт танны і просты ў прыгатаванні, што робіць яго адной з самых папулярных страў у свеце.

Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Локшына хуткага прыгатавання

Гісторыя правіць

Лічыцца, што першай локшынай хуткага прыгатавання была кітайская локшына Е-фу, якая з’явілася ў XVI стагоддзі ў Кітаі. Кажуць, што кухар магістрата горада Янчжоў выкарыстаў моцна абсмажаную локшыну, якую можна было падаваць гасцям проста падагрэтую з рознымі булёнамі.

Бацькам сучаснай локшыны хуткага прыгатавання лічыцца японец тайваньскага паходжання Мамофуку Андо, які заснаваў кампанію Nissin Food Products Co., Ltd і які арганізаваў першую ў свеце вытворчасць локшыны Chikin Ramen (са смакам курыцы) у 1958 годзе. 25 жніўня 1958 года новы прадукт з’явіўся на прадуктовым рынку Японіі.[1]

Іншай важнай падзеяй у гэтай галіне лічыцца прадстаўленая ў 1971 годзе кампаніяй Nissin локшына хуткага прыгатавання ў кубку з пенапласту «Cup Noodle». Яе можна прыгатаваць без выкарыстання посуду прама ў гэтым кубку. Пасля ў кубак пачалі дадаваць сушаную гародніну, што зрабіла страву супам.

Зноскі

  1. Сайт кампаніі Ролтан Архівавана 17 кастрычніка 2011. 13.05.2010

Спасылкі правіць