Лонданскі метрапалітэн

Ло́нданскі метрапалітэ́н — сістэма ліній метрапалітэну ў Лондане (Вялікабрытанія); спалучае наземныя і падземныя лініі. Самы стары і адзін з найбуйнейшых у свеце метрапалітэнаў. Жыхары Лондана называюць свой метрапалітэн the Underground («падземка») ці the Tube («труба»).

Лонданскі метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Горад Лондан
Дата адкрыцця 10 студзеня 1863 года
Даўжыня ліній 408 км
Колькасць станцый 268
Колькасць ліній 11

Гісторыя правіць

  • 1864 года — першае пашырэнне сеткі пасля адкрыцця ў 1863: адкрыты станцыі «Нотынг Хіл», «Шэфердс Буш» і «Хамерсміт»
  • У снежні 1865 адкрыты станцыі «Барбікан» і «Мургейт»
  • 1 лютага 1866 скончана будаўніцтва лініі Падынгтан—Хамерсміт
  • 2 жніўня 1870 ў Лондане адкрыты Tower Subway — падземная кабельная чыгунка пад Тэмзай побач з Тауэрам. Першы тунэль метрапалітэна ў свеце пабудаваны з выкарыстаннем праходніцкага шчыта.
  • 1871 — адкрыты дзве станцыі Лонданскага метрапалітэна: «Уэстбурн-Парк» і «Роял Оўк»
  • 1877 — адкрыта станцыя Лонданскага метрапалітэна «Аптан-Парк»
  • 1906 — работа Лонданскага метрапалітэна пераведзеная з паравай цягі на электрычную
  • 1 красавіка 1914 года адкрыта станцыя «Голдхок-Роуд»
 
Лонданскае метро


Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць