Ло́рык Ца́на (алб.: Lorik Cana; нар. 27 ліпеня 1983, Прышціна, СФРЮ) — былы албанскі футбаліст, абаронца ці паўабаронца абарочнага плану, ігрок нацыянальнай зборнай Албаніі (2003—2016).

Футбол
Лорык Цана
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 27 ліпеня 1983(1983-07-27)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Албаніі Албанія
Сцяг Францыі Францыя
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2005 Сцяг Францыі ПСЖ 69 (2)
2005—2009 Сцяг Францыі Алімпік (Марсель) 122 (6)
2009—2010 Сцяг Англіі Сандэрленд 31 (0)
2010—2011 Сцяг Турцыі Галатасарай 24 (1)
2011—2015 Сцяг Італіі Лацыа 82 (4)
2015—2016 Сцяг Францыі Нант 21 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2016 Сцяг Албаніі Албанія 93 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 верасня 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 верасня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Выхаванец юнацкіх каманд «Лазана» і «Пары Сен-Жэрмен».

У дарослым футболе дэбютаваў у 2002 годзе выступамі за «Пары Сен-Жэрмен», у якім правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 69 матчах чэмпіянату. Большую частку часу, праведзенага ў складзе французскага клуба, быў асноўным іграком каманды. У 2005 годзе перайшоў у клуб «Алімпік» з горада Марсель у паўднёвым рэгіёне Францыі. З 2009 па 2011 гады выступаў за «Сандэрленд» і «Галатасарай». 3 ліпеня 2011 года Цана падпісаў кантракт з італьянскім «Лацыа», стаўшы пятым іграком, які прыяднаўся да клуба падчас летняга перапынку паміж сезонамі.

31 жніўня 2015 года, пасля чатырох гадоў у Італіі, Цана вярнуўся ў Францыю, падпісаўшы двухгадовы кантракт з «Нантам», аднак ужо ў жніўні 2016 года пакінуў клуб і пазней абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная правіць

У 2003 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Албаніі.

Дасягненні правіць

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Лацыа»:

Зноскі

  1. Lorik Cana // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lorik Cana // FBref.com

Спасылкі правіць