Лосвідскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларускай ССР

Ло́свідскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 годзе. Цэнтр — станцыя Лосвіда.

Лосвідскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Лосвіда
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 29 кастрычніка 1924

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР з цэнтрам на станцыі Лосвіда. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў: Бараўлянскі, Віцебскі, Даўжанскі, Дражнаўскі, Заронаўскі, Лятчанскі (Вялікалятчанскі), Мікалаёўскі, Старасельскі, Шалыгінскі, Шніцінскі. 29 кастрычніка 1924 года Шалыгінскі сельсавет перайменаваны ў Міхалёўскі і Лосвідскі раён перайменаваны ў Кузняцоўскі раён, цэнтр раёна перанесены ў горад Віцебск.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.