Лудчыцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Лу́дчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Лудчыцы.

Лудчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Быхаўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лудчыцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
5 студзеня 1965
Дата скасавання 11 красавіка 1960
Насельніцтва (2019) 1 326
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тайманаўскага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў склад Навабыхаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Калініна, Камарычы, Леніна, Магучы Партызан, Падольцава, Тайманава і Янава) і ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Быхаўскага гарсавета (17 населеных пунктаў: Асоўшчына, Дубавое, Дубоўка, Залеская Слабада, Заячэнне, Калініна, Камсамольскі, Красны Пахар, Лудчыцы 1-я, Лудчыцы 2-я, Няраж, Падлука, Савічаў Рог, Свірыдоўка, Станок, Стараселле і чыгуначная будка 214)[2].

15 студзеня 1965 года сельсавет утвораны зноў у складзе 16 населеных пунктаў (Асоўшчына, Дубавое, Дубоўка, Залеская Слабада, Заячэнне, Калініна, Камсамольскі, Красны Пахар, Лудчыцы I, Лудчыцы II, Няраж, Падлука, Савічаў Рог, Свірыдоўка, Станок, Стараселле), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Быхаўскага гарсавета, з цэнтрам у вёсцы Лудчыцы-II[3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1406 чалавек[4], з іх 94,0 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1326 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі правіць