Лукаўскае вадасховішча

Лу́каўскае — вадасховішча, размешчанае ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь за 16 км на паўночны ўсход ад горада Маларыта, каля в. Лукава (Маларыцкі раён). Знаходзіцца на месцы былога Лукаўскага возера.

Лукаўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 150 м
Даўжыня 3,15 км
Шырыня 2,7 км
Плошча 5,4 км²
Аб’ём 23,2 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,5 км
Найбольшая глыбіня 11,5 м
Сярэдняя глыбіня 4,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 112 км²
Выцякаюць Асіпоўка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Лукаўскае (Беларусь)
Лукаўскае
Лукаўскае
Лукаўскае (Брэсцкая вобласць)
Лукаўскае
Лукаўскае
Map

Збудавана ў 1980 годзе ў мэтах арашэння сельгасугоддзяў і рыбаводства, абгароджана дамбай даўжынёй 9,5 км. Каля паловы плошчы дна выслана сапрапелем.

Ваганні ўзроўню вады на працягу года складаюць 3,1 м. Выцякае рака Асіпоўка.

Уваходзіць у склад заказніка Лукава.

Спасылкі правіць