Лунна

аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Лу́нна[1] (трансліт.: Lunna, руск.: Лунно) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці, на поўдзень ад Нёмана. Адміністрацыйны цэнтр Лунненскага сельсавета. Насельніцтва складае 1165 чалавек (1997). Знаходзіцца ў 26 км на захад ад Мастоў, размешчана на шашы Р41 і Р44.

Аграгарадок
Лунна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
115 м
Насельніцтва
961 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Паштовы індэкс
231606
Аўтамабільны код
4
СААТА
4240827066
Лунна на карце Беларусі ±
Лунна (Беларусь)
Лунна
Лунна (Гродзенская вобласць)
Лунна

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Упершыню Лунна згадваецца ў XVI ст. як вёска ў складзе Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У 1546 тут утварылася каталіцкая парафія. У 1782 годзе быў збудаваны мураваны касцёл Св. Ганны.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лунна апынулася ў складзе Гарадзенскага павета Расійскай імперыі. Станам на 1886 у мястэчку існавалі касцёл, сінагога, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы, 20 крам, 3 шынкі, 2 харчэўні, праводзіліся кірмашы. У пач. XX ст. — царкоўнапрыходская школа, фельчарскі пункт, пошта.

Найноўшы час правіць

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лунна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 тут было 307 двароў.

У 1939 Лунна ўвайшла ў БССР, дзе 12 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус рабочага пасёлка Скідзельскага раёна. У 1955 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут было 473 двары, на 1997 — 559 двароў.

У 2006 годзе насельніцтва Лунны складала 1000 чалавек. У сярэдзіне жніўня 2009 каля школы на загад мясцовага сельсавета знішчылі больш за 20 дрэваў з рэшткаў старажытнага парку вакол колішняга палаца Ромераў. Парк заснавалі яшчэ ў XIX стагоддзі. Пад знішчэнне трапілі найбольш каштоўныя дрэвы[2].

Дэмаграфія правіць

  • XIX стагоддзе: 1830 — 267 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 211, мяшчан-хрысціян і сялян 52[3]; 1884 — 1211 чал., у тым ліку 965 іўдзеяў[4]; 1886 — 1392 чал.
  • XX стагоддзе: 1901 — 1375 чал.; 1921 — 1884 чал.[5]; 1972 — 1475 чал.; 1997 — 1165 чал.[6]; 1999 — 1137 чал.[7]
  • 2010 — 961 чал.

Інфраструктура правіць

У вёсцы працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, амбулаторыя.

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Сінагога (XVIII ст.)

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. У мястэчку Лунна высеклі старажытны парк // «Наша Ніва», 24 жніўня 2009.
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  4. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 830.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  6. Ганна Новікава|Новікава Г. Лунна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 401.
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 370.
  8. http://yiddishmusic.jewniverse.info/sandlerperetz/index.html

Літаратура правіць

Спасылкі правіць