Лунін

аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Лу́нін[1] (трансліт.: Lunin, руск.: Лунин) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лунінскага сельсавета.

Аграгарадок
Лунін
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 881 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1647
Аўтамабільны код
1
Лунін на карце Беларусі ±
Лунін (Беларусь)
Лунін
Лунін (Брэсцкая вобласць)
Лунін

Назва правіць

Назвы Лунін, Лунінец трэба разглядаць у сувязі з рачной назвай Лунія (адзін з варыянтаў назвы прыпяцкай ракі Лань)[2].

Форма "Лунія" звязаная з латышскім luns "твань", літоўскім liūnas "твань; покрыва моху над вадой у балоце або ля берага азёраў ці рэк, што зарастаюць". Далей да літоўскага liaunas "гнуткі, слабы" і значэння балотнай паверхні як няўстойлівай, гнуткай[3][4].

Гідранімічныя адпаведнікі — літоўскія рачныя і азёрныя назвы тыпу Liūnas[5].

У назве Лунія корань Lun- пашыраны з дапамогай балцкага гідранімічнага пашыральніка -j- (як у назвах Бабруя, Мярэя і інш.).

Недалёка ад утоку Луніі (Лані) у Прыпяць таксама ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Ясельда, Піна, Цна.

Гісторыя правіць

Судовыя спрэчкі правіць

Станам на 1613 г. маёнткі Лунін і Пагост знаходзіліся ў руках кашталяна троцкага Юрыя Мікалаевіча Радзівіла, які, не маючы нашчадкаў, 25 ліпеня 1612 года запісаў усю маёмасць стрыечным братам — кашталяну віленскаму Янушу і ваяводзе віленскаму Крыштафу Крыштафавічам Радзівілам. Тастаментам ад 11 лютага 1613 года Юрый Мікалаевіч пакінуў сваім сёстрам Зоф’і, жонцы маршалка вялікага літоўскага Крыштафа Дарагастайскага, і Кацярыне, жонцы старасты ўшпольскага Пятра Гарайскага, па 10 тыс. злотых. Але іх гэта не задаволіла, і яны распачалі працэс супраць Януша і Крыштафа, у выніку якога Зоф’я Дарагастайская і яе муж атрымалі дадаткова 50 тыс. злотых, а Кацярына Гарайская і яе сям’я — маёнткі Пагост, Лунін, Бобрык і Хатынічы ў Навагрудскім ваяводстве і Пінскім павеце, а таксама камяніцу ў Вільні, што было замацавана запісам на карысць сыноў Кацярыны Пятра і Крыштафа Гарайскіх ад 7 сакавіка 1614 года[6].

Пасля смерці маці Пётр і Крыштаф падзялілі маёмасць, першы атрымаў Пагост і Лунін, да другога адышлі Бобрык і Хатынічы. Пётр ажаніўся з дачкой суддзі земскага лідскага Ежы Францкевіча-Радзімінскага Ганнай, разам з якой 8 сакавіка 1633 года набыў у брата (які не меў дзяцей) за 30 тыс. злотых фальварак Парахонск Пінскага павета, затым заставіў жонцы за тыя ж 30 тыс. злотых Лунін і Парахонск (запіс ад 10.01.1636). Другім шлюбам Ганна Францкевіч-Радзімінская была за падкаморыем мсціслаўскім (затым кашталянам навагрудскім) Багданам Вільгельмавічам Статкевічам, пры гэтым сваю адзіную дачку ад Пятра Гарайскага Кацярыну яна выдала за сына Багдана ад першага шлюбу Міхаіла-Уладзіміра. Кацярына дароўным запісам ад 2 кастрычніка 1649 года (актыкаваным 15 кастрычніка 1649 у аршанскім земскім судзе) перадала мужу спадчынныя па бацьку маёнткі Лунін, Пагост і Парахонск, а ён, у сваю чаргу, запісаў ёй 60 тыс. злотых на ўласных маёнтках Баркалабава і Буйнічы Аршанскага павета. Адзіным дзіцем Міхаіла-Уладзіміра і Кацярыны Статкевічаў была Кацярына, якая памерла сіратой у падлеткавым узросце паміж 27 студзеня 1664 і 5 чэрвеня 1665, пакінуўшы тастамент ад 10 красавіка 1663. Такім чынам, на ёй канчаткова перарвалася лінія нашчадкаў Пятра і Кацярыны, народжанай князёўны Радзівіл, Гарайскай, а таксама мужчынская лінія нашчадкаў Багдана Вільгельмавіча Статкевіча[6].

На багатыя пагарайскія маёнткі мелася некалькі прэтэндэнтаў. Перш за ўсё дачка Ганны Францкевіч-Радзімінскай ад другога шлюбу (з Багданам Статкевічам) Крысціна і яе муж князь Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі. Ганна Францкевіч-Радзімінская дароўным запісам ад 27 студзеня 1664 (актыкаваным 11 чэрвеня 1664 года ў ГТ ВКЛ) фактычна адмовілася ад сваіх правоў на маёнткі на карысць дачкі Крысціны і зяця, перадаўшы ім застаўныя (ад 1-га мужа Пятра Гарайскага) маёнткі Лунін і Пагост і неабцяжараную пазыкамі палову маёнтка Любавічы Аршанскага павета (вотчыну Статкевічаў). Наступным прэтэндэнтам з’яўляўся стрыечны брат Міхаіла-Уладзіміра Статкевіча вядомы вайсковы дзеяч часоў вайны з маскоўскай дзяржавай 1654—1667 гг., «генеральны палкоўнік у Белай Русі», падкаморы аршанскі Крыштаф Янавіч Статкевіч, які, паводле тастамента Кацярыны Міхайлаўны-Уладзіміраўны, прызначаўся ўладальнікам яе зямель. Нарэшце, канюшы вялікі літоўскі князь Багуслаў Радзівіл заявіў аб намеры вярнуць Лунін і Пагост у валоданне свайго роду, аргументуючы гэта тым, што не засталося ніводнага прамога нашчадка Кацярыны, народжанай князёўны Радзівіл, Гарайскай, праз якую гэтыя землі некалі адышлі да Гарайскіх. Апрача таго, Багуслаў Радзівіл не прызнаваў сапраўднасці запісу ад 2 кастрычніка 1649 года Кацярыны Пятроўны Гарайскай свайму мужу (на гэтыя маёнткі). Гэта прывяло да разгортвання шматбаковых судовых працэсаў[6].

К 1665—1667 гг. у Галоўным Трыбунале ВКЛ, пінскім земскім і гродскім судах, навагрудскім земскім судзе вялі працэсы Крыштаф Статкевіч і Мікалай Друцкі-Любецкі (разам з жонкай Крысцінай Статкевіч). У выніку навагрудскі земскі суд пастановай ад 21 студзеня 1667 года скасаваў тастамент Кацярыны Міхайлаўны-Уладзіміраўны Статкевіч з прычыны яго складання пад прымусам Крыштафа Статкевіча, перадаў маёнткі Любавічы і Парахонск, а таксама 110 тыс., забяспечаных на розных валоданнях, Друцкім-Любецкім, а наконт трымання Пагоста і Луніна адзначыў, што на іх у асобным працэсе выказаў прэтэнзіі Багуслаў Радзівіл. Гэтая справа таксама завяршылася на карысць Друцкіх-Любецкіх дэкрэтам пінскага земскага суда ад 2 чэрвеня 1668 года, які прысудзіў ім маёнткі Лунін і Пагост[6].

Князь Мікалай і Крысціна са Статкевічаў Друцкія-Любецкія, такім чынам, сталі ўладальнікамі даволі значных маёмасных комплексаў — Луніна, Пагоста, Парахонска і Любавічаў. Але амаль адразу частка гэтых маёнткаў была застаўлена. Станам на 1668 г. Лунін знаходзіўся ў заставе за 18 тыс. злотых у архімандрыта слуцкага Феадосія Васілевіча[6].

Працэс за Лунін, Пагост і Парахонск аднавіўся ў сярэдзіне XVIII ст.[6].

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

 
Сядзіба Друцкіх-Любецкіх. 1907
 
Касцёл у пач. XX ст.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. П.Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. Санкт-Петербургъ, 1913. С. 144.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 194.
  4. V. Urbutis. (rec.:) Этимология, 1968 // Baltistica. 1972. VIII (2). С. 208-209.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 194.
  6. а б в г д е Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI–XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус. — Мн.: 2016. — В. 14. — С. 327—346.

Спасылкі правіць