Жан-Луі Барту (фр.: Jean Louis Barthou; 25 жніўня 1862 — 9 кастрычніка 1934) — французскі палітык і дзяржаўны дзеяч перыяду Трэцяй рэспублікі.

Жан-Луі Барту
фр.: Jean Louis Barthou
Сцяг78-ы прэм'ер-міністр Францыі
47-ы прэм'ер-міністр Трэцяй рэспублікі
22 сакавіка 1913 — 9 снежня 1913
Прэзідэнт Раймон Пуанкарэ
Папярэднік Арысцід Брыян
Пераемнік Гастон Думерг
Сцяг117-ы міністр замежных спраў Францыі
23 кастрычніка 1917 — 16 лістапада 1917
Кіраўнік урада Поль Пенлевэ
Папярэднік Аляксандр Рыбо
Пераемнік Стэфан Пішон
Сцяг133-і міністр замежных спраў Францыі
9 лютага 1934 — 9 кастрычніка 1934
Кіраўнік урада Гастон Думерг
Папярэднік Эдуар Даладзье
Пераемнік П'ер Лаваль
Нараджэнне 25 жніўня 1862(1862-08-25)
Смерць 9 кастрычніка 1934(1934-10-09) (72 гады)
Месца пахавання
Жонка Alice Mayeur[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, гісторык, адвакат
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Аларон-Сент-Мары (гістарычная вобласць Аквітаніі) 25 жніўня 1862 года. Атрымаў юрыдычную адукацыю, але вельмі хутка ўключыўся ў палітыку. Упершыню быў абраны ў французскі парламент у 1889 годзе. З 1894 Барту займае розныя міністэрскія пасты, а з 22 сакавіка па 9 снежня 1913 года быў прэм'ер-міністрам Францыі. У 1923—1926 гадах быў старшынёй Репарацыйнай камісіі.

9 лютага 1934 г. ўступіў на пасаду міністра замежных спраў, але быў забіты ў Марселі 9 кастрычніка 1934 г. разам з югаслаўскім каралём Аляксандрам I. Барту быў ключавой фігурай у распрацоўцы Франка-савецкага дагавора аб узаемадапамозе, які быў падпісаны ў 1935 годзе ўжо яго пераемнікам П'ерам Лавалем.

Зноскі

  1. Барту Луи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. L'Homme libre — 1934. — P. 1. — ISSN 1256-0170; 2419-0241