Луі Брайль (фр.: Louis Braille; 4 студзеня 1809, Куўрэ  (фр.), прадмесце Парыжа — 6 студзеня 1852, Парыж) — французскі слепавучыцель, стваральнік сістэмы пісьма і чытання для сляпых — Брайлевай азбукі.

Луі Брайль
фр.: Louis Braille
Род дзейнасці арганіст, вынаходнік, тыфлапедагог
Дата нараджэння 4 студзеня 1809(1809-01-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1852(1852-01-06)[3][2][…] (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццяпіс правіць

Луі Брайль нарадзіўся 4 студзеня 1809 года ў сям’і шаўца (або рымара) Сімона-Рэне (Simon-René) Брайля ў французскім мястэчку Куўрэ.

 
Месца нараджэння Луі Брайля

Трохгадовы Брайль пачаў слепнуць у выніку запалення вачэй пасля таго, як параніўся рымарскім нажом (падобным да шыла) у бацькавай майстэрні, канчаткова ён аслеп у 5 гадоў.

Бацькі навучылі Луі плесці ўбранне для конскай збруі, шыць хатнія туфлі, запрасілі настаўніка ігры на скрыпцы. Алфавіт ён вывучаў у мясцовай школе з дапамогай палачак.

У 10 гадоў (у 1819 годзе) Луі аддалі ў Парыжскі дзяржаўны інстытут для сляпых дзяцей  (фр.), дзе ён вучыўся алфавітызму, музыцы, вязанню і ткацтву. Кнігі, выданыя рэльефна-лінейным шрыфтом, былі неабходным атрыбутам заняткаў, але такіх кніг было мала, многіх падручнікаў бракавала. Методыка навучання была заснавана на ўспрыманні звестак на слых. Луі быў адным з найбольш здольных вучняў, навучыўся граць на піяніна і аргане. У 1828 годзе Луі скончыў вучэнне і быў запрошаны на працу як малодшы настаўнік-рэпетытар.

У час вучэння Луі пазнаёміўся з «начной азбукай» Шарля Барб’е  (руск.). Барб’е быў артылерыйскім афіцэрам і распрацаваў азбуку для ваенных мэт — для перадычы інфармацыі ў начны час. Звесткі запісваліся шляхам праколвання адтулін у кардоне, чыталіся дотыкамі (асязаннем).

У 1824 годзе (у 15 гадоў) Брайль распрацаваў рэльефна-пунктавы шрыфт для невідушчых і слабавідушчых людзей, названы ягоным імем (шрыфт Брайля) і ўжываны дагэтуль ва ўсім свеце. Брайль працаваў над шрыфтом шмат гадоў і ў 1829 годзе апублікаваў пачатковы варыянт шрыфта  (англ.), адхілены радай інстытута. Некаторыя нязручнасці — працяжнікі — былі выпраўлены ў версіі 1837 (сучасны французскі варыянт).

Першай кнігай, надрукаванай паводле Брайля, была «Гісторыя Францыі» (1837). Дырэктар Інстытута (фр.: Alexandre François-René Pignier) быў зняты з пасады пасля гэтага ўчынку[6].

 
Французскае імя «Луі Брайль», запісанае шрыфтом Брайля

Брайль працаваў настаўнікам музыкі ў Парыжскім інстытуце для сляпых, стварыўшы ў сваёй сістэме асобны шрыфт  (англ.) для запісу нот.

Брайль памёр ад сухотаў 6 студзеня 1852 года ў Парыжы і быў пахаваны ў родным мястэчку Куўрэ. Толькі па смерці стваральніка ягоная сістэма пачала шырока ўжывацца.

У Расіі кнігадрукаванне шрыфтам Брайля пачалося з выдання ў 1885 годзе кнігі «Сборник статей для детского чтения, посвященный слепым детям» праз Анну Аляксандраўну Адлер у колькасці 100 асобнікаў. Польскі шрыфт Брайля быў афіцыйна прыняты ў 1934 годзе.

Памяць правіць

  • У доме, дзе Брайль правёў дзяцінства, размяшчаецца музей. Вуліца, што ідзе да дома-музея, названа ягоным іменем.
  • Да 100-годдзя смерці, у 1952 годзе астанкі Брайля былі ўрачыста перанесены ў парыжскі Пантэон.
  • У 2009 годзе, да 200-годдзя дня нараджэння, манеты з выявай Брайля адціснулі Індыя, ЗША, Бельгія, Італія.
  Вонкавыя выявы
Манеты розных краін з выявай Брайля
  Бельгія
  Італія
  ЗША

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Louis Braille // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Louis Braille // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Louis Braille // Encyclopædia Britannica Праверана 28 лютага 2010.
  4. Брайль Луи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б https://actu.fr/societe/ces-celebrites-enterrees-en-seine-et-marne_46112692.html
  6. Wace, Barbara; John Peaty. Louis Braille. p. 128. in Clifford Makins, рэд. (1961). Girl Annual No. 9. Longacre Press.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць