Луі Булонь Малодшы

Луі дэ Булонь, у літаратуры завецца Малодшым (фр. Louis de Boullogne, le Jeune; 19 лістапада 1654, Парыж — 21 лістапада 1733, там жа) — французскі прыдворны жывапісец, гравёр эпохі барока, прафесар (1693), дырэктар Каралеўскай Акадэміі жывапісу і скульптуры (з 1722).

Луі Булонь Малодшы
фр.: Louis de Boullogne
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 лістапада 1654(1654-11-19)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1733(1733-11-21)[3][4][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Луі Булонь Старэйшы
Дзеці Jean de Boullonges[d]
Род дзейнасці мастак, прыдворны мастак
Уплыў Bon Boullogne[d]
Уплыў на Луі Галош[d], Nicolas Bertin[d], Michel de Cornical[d] і Jacques-François Courtin[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Луі дэ Булонь нарадзіўся 19 лістапада 1654 года ў горадзе Парыжы ў сям’і мастака Луі дэ Булоня (поўнага цёзкі), вядомага як Le Vieux (1609—1674). Брат мастака Бона Булоня Старэйшага, вядомага як L’Aîné (1649—1717), і мастачкі Мадлен Булонь (1646—1710).

Першыя ўрокі малявання атрымаў пад кіраўніцтвам свайго бацькі. На 18 годзе жыцця быў удастоены акадэмічнай прэміі і за каралеўскія грошы адпраўлены на вучобу ў Італію. Пасля вяртання ў Парыж працаваў пераважна над рэлігійнымі сюжэтамі. У 1681 годзе стаў членам Каралеўскай Акадэміі жывапісу і скульптуры, у 1693 годзе — прафесарам Акадэміі, у 1722 годзе — яе дырэктарам, а ў 1725 годзе атрымаў тытул «першага каралеўскага жывапісца» Людовіка XV.

Луі дэ Булонь памёр 21 лістапада 1733 г. у родным горадзе.

Сярод яго вядомых вучняў Нікаля Бертэн.

Зноскі