Львоўская багаслоўская семінарыя

Львоўская багаслоўская семінарыя (укр.: Львівська богословська семінарія) — вышэйшая навучальная ўстанова тэалагічнага профілю Украінскай Царквы Хрысціян Веры Евангельскай, якая знаходзіцца ў Львове.

Львоўская багаслоўская семінарыя
(ЛБС)
Львівська богословська семінарія
Арыгінальная назва Львівська богословська семінарія
Міжнародная назва Lviv Theological Seminary
Заснаваны 1999
Рэктар Салайдзяк Уладзімір Пятровіч
Юрыдычны адрас вул. Скрыпніка 2а, Львоў, 79049, Украіна
Сайт lts.lviv.ua

Гісторыя правіць

У канцы 1980-х гг. першая Львоўская царква Хрысціях веры евангельскай «Віфанія» вырашыла пачаць будаўніцтва комплексу, які спалучаў бы Дом малітвы і памяшканне для багаслоўскай навучальнай установы. У кастрычніку 1990 г. Львоўскі гарадскі савет прыняў рашэнне аб вырабе праектнай дакументацыі для будаўніцтва комплексу. У тым жа месяцы дзяржава прадаставіла царкве для будаўніцтва зямельны ўчастак у Сыхіўскім раёне на вуліцы Скрыпніка.

Некаторы час царква магла ўласнымі сіламі весці будаўніцтва, аднак заняпад эканомікі ў пачатку 1990-х гг. стварыў сітуацыю, пры якой царкве прыйшлося шукаць дапамогі ў дыяспары. Пры гэтых умовах найбольшую дапамогу ў завяршэнні будаўніцтва семінарскай часткі комплексу аказалі евангельскія цэрквы Канады. Дзякуючы гэтай дапамозе ў 1998 г. атрымалася завяршыць будаўніцтва, а семінарыя была забяспечана ўсім неабходным для правядзення навучальнага працэсу.

У гэты ж перыяд адбылася афіцыйная рэгістрацыя семінарыі як навучальнай установы ў структуры Львоўскага абласнога аб’яднання цэркваў Хрысціян веры евангельскай. Важнай падзеяй стала першае арганізацыйнае пасяджэнне семінарыі, якое адбылося 4 снежня 1998 г. На пасяджэнні быў абраны савет апекуноў семінарыі (старшыня — Р. І. Ляхоўскі) і першы рэктар (А. І. Кліноўскі).

У студзені 1999 г. навучальная ўстанова прыняла першых студэнтаў. З гэтага часу семінарыя бесперапынна праводзіць навучальны працэс, з 2000 г. паспяхова функцыянуе завочны факультэт семінарыі. У кастрычніку 2002 г. семінарыя стала членам Еўраазіяцкай акрэдытацыйнай асацыяцыі. У 2004 г. адбылося далучэнне да Львоўскай багаслоўскай семінарыі завочнага Біблейскага інстытута. Семінарыя працуе над адкрыццём завочных філіялаў у розных рэгіёнах Украіны, Расіі і ЗША. У 2007 г. пачалося навучанне на студыях магістратуры — сёння некалькі дзясяткаў студэнтаў вучацца па спецыяльнасці «Ммагістр багаслоўя». Праводзіцца праца па распрацоўцы праграмы дыстанцыйнага навучання.

Спецыяльнасці правіць

  • Стацыянарны факультэт
  1. спецыяльнасць «Бакалаўр багаслоўя» (3 гады)
  • Вочна-завочны факультэт
  1. спецыяльнасць «Бакалаўр пастарскага служэння» (4 гады)
  2. спецыяльнасць «Бакалаўр хрысціянскага служэння» (4 гады)
  3. спецыяльнасць «Магістр багаслоўя» (2,5 года)
  • Пастарска-місіянерская школа (1 год)

Спасылкі правіць