Львоўскі інстытут банкаўскай справы

Львоўскі інстытут банкаўскай справы (укр.: Льві́вський інститу́т ба́нківської спра́ви) — вышэйшая навучальная ўстанова фінансава-эканамічнага профілю, якая дзейнічала ў Львове ў 1940-2021 гадах.

Львоўскі інстытут банкаўскай справы
(ЛІБС)
Львівський інститут банківської справи
Арыгінальная назва Львівський інститут банківської справи
Міжнародная назва The Lviv Banking Institute
Заснаваны 1940
Год закрыцця 2021
Рэктар Мікалай Андрэевіч Вазнюк
Юрыдычны адрас пр-т Шаўчэнка 9, Львоў, 79005, Украіна
Сайт lbi.wubn.net

Гісторыя правіць

Заснаваны 10 мая 1940 гады як Львоўскі фінансава-эканамічны тэхнікум на базе эканамічнага ліцэя для жанчын імя Каралевы Ядвігі, які існаваў з 1887 года. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны тэхнікум спыніў сваю дзейнасць і аднавіў яе 24 кастрычніка 1944 года.

5 лістапада 1948 года тэхнікум атрымаў назву Львоўскі фінансава-крэдытны тэхнікум і быў пераведзены ў падпарадкаванне Міністэрства фінансаў УССР. 4 верасня 1954 года тэхнікум перайшоў у падпарадкаванне Дзяржаўнага банка СССР як Улікова-крэдытны тэхнікум. 12 снежня 1991 года тэхнікум перададзены ў падпарадкаванне Нацыянальнага банка Украіны і ён атрымаў назву Львоўскі тэхнікум банкаўскай справы.

14 чэрвеня 1995 года зменена назва навучальнай установы на Львоўскі банкаўскі каледж Нацыянальнага банка Украіны. Пастановамі Кабінета Міністраў Украіны ад 28 студзеня 2000 года і Праўлення Нацыянальнага банка Украіны ад 17 лютага 2000 года на базе Львоўскага банкаўскага каледжа створаны Львоўскі банкаўскі інстытут Нацыянальнага банка Украіны.

Распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны ад 29 снежня 2021 года інстытут далучаны да Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франко[1].

Зноскі