Львоўскі інстытут эканомікі і турызму

Львоўскі інстытут эканомікі і турызму (укр.: Львівський інститут економіки і туризму) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, падпарадкаваная Міністэрству адукацыі і навукі Украіны, якая размяшчалася ў Львове. Заснаваны ў 1899 годзе загадам аўстра-венгерскага імператара Франца-Іосіфа як Львоўская імператарска-каралеўская гандлёвая школа. 25 чэрвеня 2020 года на падставе распараджэння Кабінета міністраў Украіны інстытут быў далучаны да Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франко.

Львоўскі інстытут эканомікі і турызму
(ЛІЕТ)
Львівський інститут економіки і туризму
Арыгінальная назва Львівський інститут економіки і туризму
Міжнародная назва Lviv Institute of Economy and Tourism
Заснаваны 1899
Год закрыцця 2020
Рэктар Ігар Емельянавіч Бочан
Юрыдычны адрас вул. Менцынскага 8, Львоў, 79007, Украіна
Сайт liet.lviv.ua

Гісторыя правіць

У 1899 годзе ў Львове была заснавана навучальная ўстанова пад назвай «Імператарска-каралеўская гандлёвая школа». У 1899—1900 гг. школа часова знаходзілася ў доме С. Скарбэка (сучасны будынак тэатра імя М. Занкавецкай). У 1900 г. для Гандлёвай школы было выдзелена асобнае памяшканне (зараз — будынак аднаго з факультэтаў інстытута на вул. Лесі Украінкі, 39). У 1902—1903 гг. Гандлёвая школа атрымала статус Імператарска-каралеўскай гандлёвай акадэміі. У акадэміі ажыццяўлялі падрыхтоўку спецыялістаў для сферы гандлю і абслугоўвання. У ёй рыхтавалі камерсантаў, купцоў, стэнографаў, вывучалі нямецкую і французскую мовы.

 
Галоўны корпус інстытута на вул. Менцынскага, 8

Падчас Першай сусветнай вайны калектыў вымушаны быў эміграваць у Вену, вярнуўшыся ва Украіну часова спыніў навучанне студэнтаў з-за ваеннага часу. І толькі ў 1919 г. Імператарска-каралеўская гандлёвая акадэмія аднаўляе сваю працу і атрымлівае ад новых польскіх уладаў назву «Дзяржаўная гандлёвая акадэмія ў Львове». Месца яе размяшчэння — вул. Скарбкаўская, 39 (цяпер вул. Л. Украінкі, 39).

У верасні 1939 г. пасля ўсталявання ў Львове савецкай улады на базе акадэміі быў арганізаваны тэхнікум савецкага гандлю і тэхнікум грамадскага харчавання. Падчас Другой сусветнай вайны тэхнікумы часова прыпынілі сваю дзейнасць і аднавілі яе ў верасні 1944 г.

24 сакавіка 2004 г. распараджэннем Кабінета міністраў Украіны быў створаны Львоўскі інстытут эканомікі і турызму — вядучая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў галіне развіцця навукі аб турызме і падрыхтоўцы персаналу для вытворчасці і развіцця турыстычнай і гасцінічна-рэстараннай індустрыі.

Структура правіць

Факультэты правіць

  • Турызму, гатэльнай і рэстараннай справы
  • Менеджменту, таваразнаўства і камерцыйнай дзейнасці
  • Бухгалтарска-эканамічны

Кафедры правіць

 
Будынак бухгалтарска-эканамічнага факультэта на вул. Князя Рамана, 36
  • Тэорыі і практыкі турызму
  • Гатэльна-рэстараннай справы
  • Харчовых тэхналогій і здаровага харчавання
  • Менеджменту і камерцыйнай дзейнасці
  • Прадпрымальніцтва, таваразнаўства і экспертызы тавараў
  • Міжнароднай эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасці
  • Уліку і фінансаў
  • Сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
  • Натуральна-матэматычных дысцыплін і інфармацыйных тэхналогій
  • Замежных моў

Вучэбная дзейнасць правіць

Інстытут ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў, бакалаўраў і магістраў па спецыяльнасцях:

  • турызм
  • гатэльна-рэстаранная справа
  • менеджмент арганізацый (менеджмент гатэльнай гаспадаркі і турызму, менеджмент гатэльнага і рэстараннага бізнесу)
  • харчовыя тэхналогіі і інжынерыя (тэхналогія аздараўленчага і прафілактычнага харчавання)
  • улік і аўдыт (улік і фінансы ў гатэльна-рэстаранным і турыстычным бізнэсе)
  • міжнародная эканомікі (міжнародны турызм)
  • таваразнаўства і камерцыйная дзейнасць (кіраванне таварнымі сістэмамі і мерчандайзинг)
  • таваразнаўства і экспертыза ў мытнай справе

У інстытуце ажыццяўляецца падрыхтоўка на дзённай і завочнай формах навучання па дзяржаўнай замове і па кантракце. Па заканчэнні інстытут выдае дыпломы дзяржаўнага ўзору.