Любанскі сельсавет (Вілейскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Лю́банскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Любань.

Любанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 32 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Любань
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 604
Любанскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Каловіцкі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Каловічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 ліпеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Любань, сельсавет перайменаваны ў Любанскі. 13 красавіка 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Журыхскага сельсавета (17 населеных пунктаў: вёскі Астравы, Будкі, Даўбарова, Журыхі, Заазер’е, Казаны, Кароткія, Красны Бераг, Кузьмічы, Любоўшы, Ляскі, Новыя Зімодры, Сіўцы, Студзёнкі, Сухары, Сцеберакі і Талуць)[1]. 28 мая 2013 года частка вёскі Порса ўключана ў склад Вілейкі[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2730 чалавек[3], з іх 95,2 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 2604 чалавекі[5].

Склад правіць

Любанскі сельсавет уключае ў сябе 32 населеныя пункты:

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  6. «Новік Ганна, біяграфія»
  7. «Восеньскі роздум Ганны Новік» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  8. «З любоўю да людзей» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  9. «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 12 сакавіка 2004

Літаратура правіць

  • Вилейский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Памяць. Вілейскі раён. // . — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць