Лю́бкі[1] (трансліт.: Liubki, руск.: Любки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 35 двароў, 55 жыхароў.

Вёска
Любкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
35
Насельніцтва
55 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
Любкі на карце Беларусі ±
Любкі (Беларусь)
Любкі
Любкі (Мінская вобласць)
Любкі

Гісторыя правіць

У 1561 годзе — сяло, падоранае Жыгімонтам Аўгустам Войстамскай парафіі.

У 1612 годзе ва ўласнасці Станкевічаў. Прададзены Карэйвам.

У 1766 годзе ў маёнтку Войстам.

У другой палове XIX стагоддзя Любкі адносяцца да Рускасельскай грамады.

У 1915—1916 гадах тут размяшчалася салдацкая кухня расійскіх войскаў. Ад неасцярожнага абыходжання з агнём згарэў увесь цэнтр вёскі. Цэнтр адбудоўваць не сталі.

У 1938 годзе — у Войстамскай вясковай гміне.

З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.

У 1950 годзе створаны калгас імя Сталіна, які аб’яднаў 46 сялянскіх гаспадарак[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Нарачанка і яе берагі 2013, с. 343.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць