Люблін-Брэсцкая аперацыя

Люблінска-Брэсцкая аперацыя (18 ліпеня — 2 жніўня 1944 г.) — частка буйнамаштабнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі «Аперацыя Баграціён»

Люблін-Брэсцкая аперацыя
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Дата 18 ліпеня - 2 жніўня 1944
Месца Заходняя Беларусь, Усходняя Польшча.
Вынік Перамога СССР
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СССР Германія Германія
Камандуючыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік К. К. Ракасоўскі Германія І. Гарпэ

Германія В. Вайс
Германія Н. Форман

Правядзенне правіць

Люблін-Брэсцкая наступальная аперацыя была праведзена войскамі 1-га Беларускага фронту з мэтай разгрому брэсцкай і люблінскай груповак праціўніка. З нямецкага боку ім супрацьстаялі злучэнні 2-й арміі і 9-й арміі групы армій «Цэнтр» і 4-я танкавая армія групы армій «Паўночная Украіна».

Да зыходу 21 ліпеня савецкія войскі на шырокім фронце выйшлі да р. Заходні Буг, з ходу яе фарсіравалі і ўступілі на тэрыторыю Польшчы. Арміі правага крыла ў гэты перыяд падыходзілі да Брэста. Да зыходу 26 ліпеня часці выйшлі да Заходняга Буга, ахапіўшы групоўку праціўніка ў Брэста з поўначы і паўночнага захаду. На працягу 28 ліпеня Брэст быў вызвалены.
28 ліпеня ў бітву была ўведзена 1-я армія Войска Польскага.
31 ліпеня 2-я танкавая армія прарвалася да прадмесця Варшавы, але была сустрэта контрударам моцнай групоўкі нямецкіх войскаў.

Вынікі правіць

У выніку Люблінска-Брэсцкай аперацыі было завершана выгнанне немцаў з паўднёва-заходніх абласцей Беларусі і вызвалены ўсходнія раёны Польшчы. Падчас аперацыі савецкія войскі прасунуліся на 260 км.

Гл. таксама правіць

Вялікая Айчынная вайна

Спасылкі правіць