Любоў Рыгораўна Румянцава

беларуская актрыса

Любоў Рыгораўна Румя́нцава (у дзявоцтве Чарнавол; 18 красавіка 1943, Пяцігорск, Стаўрапольскі край, РСФСР — 18 лістапада 2020) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1978).

Любоў Рыгораўна Румянцава
Дата нараджэння 18 красавіка 1943(1943-04-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 2020(2020-11-18) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёрка
Узнагароды
IMDb ID 0750183

Біяграфія правіць

Нарадзілася 18 красавіка 1943 года ў Пяцігорску Стаўрапольскага краю РСФСР.

Скончыла ў 1964 годзе Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага. З 1964 года працавала ў Маскоўскім драматычным тэатры на Малой Броннай. З 1966 года — на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1981 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра).

Памерла 18 лістапада 2020 года ў Мінску[2].

Творчасць правіць

Выканаўца лірыка-драматычных і драматычных роляў. Ёй уласцівы выразная пластыка, экспрэсіўнасць, уменне выявіць духоўную сутнасць персанажа. Сярод тэатральных роляў: Наташа («Сам-насам з усімі» А. Гельмана), Жанчына («Чалавечы голас[ru]» Ж. Както), Красавіна, Домна Панцялеўна («Жаніцьба Бальзамінава[ru]», «Таленты і паклоннікі[ru]» А. Астроўскага), Гертруда («Гамлет» У. Шэкспіра), Філумена («Філумена Мартурана[ru]» Э. Дэ Філіпа) і інш.

Здымаецца ў кіно з 1959 года. Яе галоўная роля ў фільме «Альпійская балада», знятым у 1965 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм», прынесла актрысе ўсесаюзную і сусветную вядомасць, любоў і прызнанне гледачоў.

Фільмаграфія правіць

Год Назва Роля
1959
ф Калыханка Аўрыка, дачка архівіста (галоўная роля) ру
1965
ф Альпійская балада Джулія Навелі, былая вязніца канцлагера ру
1967
ф Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка Марына Крывіц, блудніца, тайна змененая ў апостала Іаана ру
1968
ф Прыгодны да нестраявой Лена Каралёва, старшына разведроты ру
1970
ф Руіны страляюць… пакаёўка гаўляйтара Кубе ру
1971
ф Дарога на Рубецаль Людміла Чарнова («Чарныш»), партызанка (галоўная роля) ру
1971
ф Бацька Ніна, складная ру
1971
ф Аннычка Ганна Кмець (Аннычка), гуцулка, дачка пана Кмеця (галоўная роля) ру
1971
ф Міравы хлопец Дэлія Уэйд, перакладчык Логінава ру
1971
ф Учора, сёння і заўжды Арыгінальная назва невядомая ру
1973
ф Быць чалавекам Арыгінальная назва невядомая ру
1971
ф Ясь і Яніна Ганна, жонка заатэхніка Адама ру
1974
ф Вялікі ўтаймавальнік Арыгінальная назва невядомая ру
1975
ф Надзейны чалавек Арыгінальная назва невядомая ру
1976
ф Я — Вадалаз 2 Ганна Сайко ру
1976
ф Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка прынцэса Віктуся і прынцэса Катуся ру
1976
ф Нядзельная ноч урач ру
1977
ф Вянок санетаў выканаўца ролі ў спектаклі «Тры сястры» ру
1977
ф У профіль і анфас (навела «Берагі») Мар'я ру
1978
ф Расклад на паслязаўтра маці дзесяцікласніка фізіка-матэматычнай школы Віктара Кавалева ру
1979
ф Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва Сланова, маці Мішы ру
1980
ф Вялікая — малая вайна Соф'я Аляксееўна ру
1982
ф З кошкі ўсё і пачалося... Уладзіміраўна, школьны настаўнік ру
1983
ф Раптоўны выкід Люба ру
1983
ф Наш бронецягнік эпізод ру
1985
ф Сяброў не выбіраюць Варвара Міхайлаўна ру
1989
ф Пад прыступкамі Луіза Пракопаўна ру
1991
ф Справа Сухаво-Кабыліна эпізод ру
1992
ф Мы едзем у Амерыку мама ру
1992
ф На цябе спадзяюся цёця-мама ру
1992
ф Без доказаў Арыгінальная назва невядомая ру
1996
ф З пекла ў пекла эпізод ру
1996
ф Птушкі без гнёздаў пані Крычэўская, жонка прэзідэнта ру
1997
ф Мытар эпізод ру
1998
ф Кантракт са смерцю жонка прафесара Ігнатоўскага ру
1998 с Зала чакання Таццяна Цярэнцьеўна (пуста)
1999
ф Рэйнджар з атамнай зоны эпізод ру
1999
ф Прыхільнік адвакат ру
2002
ф Закон дырэктар музея ру
2002 с Каменская 2 маці Уланава (пуста)
2003
ф Вакзал правадніца ру
2003
ф Акупацыя. Містэрыі Барбара ру
2005
ф Пакліканне памочнік рэжысёра ру
2005
ф Нядзеля ў жаночай лазні Зоя Іванаўна ру
2005
ф Дунечка актрыса тэатра ру
2005 с Тры талеры Арына Леанідаўна (пуста)
2008
ф Насланнё цёця Шура, канс'ержка ру
2009 с Вольф Месінг: які бачыў скрозь час Раіса Андрэеўна (пуста)
2009 с Жураў Соф'я Міхайлаўна, маці Наталлі Феафанавай (пуста)
2009
ф Крах фаварыта Лілія Іванаўна ру
2009 с Тэрарыстка Іванова Марыя Антонаўна (пуста)
2010
ф Вока за вока эпізод ру
2010
ф Варажба пры свечках сакратар Рамадзіна ру
2012
ф Выпрабаванне вернасцю Люба ру
2012
ф Прымета на шчасце цёця Надзя ру
2013 с Следчы Протасаў Алена Андрэеўна Янсен (пуста)

Агучванне правіць

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 студзеня 2016.
  2. Памерла акторка Любоў Румянцава

Літаратура правіць