Людамо́нт, Людамо́нцкае прадме́сце — гістарычны раён Мінска, які месціцца ў паўночна-заходняй частцы горада, насупраць сутокаў рэчак Пярэспы і Свіслачы.

Стэла і музей на гістарычным Людамонце
Людамонт (уверсе налева), аэрафотаздымак 1941 г.

На захадзе ад Людмонта месціцца Міхалянка, на поўначы — Весялоўка, на паўночным усходзе — Пярэспа, на паўднёвым усходзе — Старосцінская Слабада, на поўдні — Татарская Слабада[1][2].

Гісторыя правіць

 
Мінск з боку Людамонта. Ч. Манюшка, 1840-я.
 
Выгляд у бок Людамонта ад Замчышча, 1903 г.

Першыя згадкі пра фальварак Людамонт датуюцца канцом XVIII стагоддзя. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што назва мясціны мае балцкае паходжанне. Фальварак складаўся з сядзібы, гаспадарчых пабудоў, ворнай зямлі і сенажаці і належаў гораду. Людамонт здаваўся ў арэнду і прыносіў немалы прыбытак[3].

Паводле сведчанняў беларускага падарожніка Паўла Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. Людамонт быў прыватнаўласніцкім фальваркам і належаў італьянскай фаміліі Трабертаў (Траберта)[4]. Прыкладна ў канцы XIX ст. хутар Людамонт увайшоў у склад горада[3].

 
Вуліца Людамонцкая ў бок Татарскай Слабады, 1941—44 гг.

У пачатку XX ст. Людамонт уваходзіў у пятую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Людамонцкая і Порахавая вуліцы[1][5][6].

Да 1949 года ў Мінску існавала вуліца Урочышча Людамонт, якая затым была перайменавана ў Гвардзейскую[7].

Сучаснасць правіць

Тапонім Людамонт ніяк не пазначаны на карце Мінска.

Зноскі правіць

  1. а б «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
  2. «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551
  3. а б Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 229
  4. Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому края. Мн., 1992 // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 460
  5. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  6. План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  7. Антон Трофимович. Где отыскать Людамонт?(недаступная спасылка) // Аргументы и факты

Літаратура правіць