Людамір Вікенцевіч Сляндзінскі

польскі мастак-манументаліст

Людамір Сляндзінскі (1889, Сніпішкі на Зарэччы ў Вільні — 26 лістапада 1980, Кракаў) — польскі мастак-манументаліст.

Людамір Вікенцевіч Сляндзінскі
польск.: Ludomir Sleńdziński
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1889(1889-10-29)[1][2] ці 11 лістапада 1889(1889-11-11)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1980(1980-10-26) (90 гадоў) ці 26 лістапада 1980(1980-11-26)[2][3] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Вікенцій Леапольд Сляндзінскі
Род дзейнасці мастак, скульптар, carver, настаўнік
Месца працы
Вучоба
Узнагароды
Work Flag Order, 2nd class залаты крыж Заслугі камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы медаль «10-годдзе Народнай Польшчы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын Вікенція і ўнук Аляксандра Сляндзінскіх. Дзяцінства правёў у цётак — Канстанцыі Прозаравай і Ізабелы Францкевіч у маёнтку Качаны (Віленская, з 1842 года — Ковенская губерня), які, магчыма, знаходзіўся паблізу Мядзела. Вучыўся ў Першай віленскай гімназіі і Школе малявання І. Трутнева, па сканчэнні якой у 1909 годзе паехаў у Санкт-Пецярбург, вучыўся ва ўніверсітэце па спецыяльнасці юрыспрудэнцыя. Неўзабаве з універсітэта перайшоў у Акадэмію мастацтваў, вучыўся ў майстэрні Дзмітрыя Кардоўскага. Скончыў Акадэмію мастацтваў у 1916 годзе. Зарабляў падпрацоўкамі ў розных месцах ужо былой Расійскай імперыі.

У 1920 годзе вярнуўся ў Вільню, працаваў выкладчыкам малюнка ў Гімназію Жыгімонта Аўгуста. Актыўна ўдзельнічаў у прафесійным і грамадскім жыцці. У маі 1920 года быў адным з заснавальнікаў Віленскага таварыства артыстаў-пластыкаў (WTAP), абраны яго прэзідэнтам і пераабіраўся да 1939 года. Першай публічна-адукацыйнай справай таварыства стала стварэнне школы малюнку пры WTAP (27.2.1921), якую ўзначаліў таксама Л. Сляндзінскі. Таксама WTAP заснавала часопіс «Poіudnie» (рэдактар Ст. Вазніцкі).

Атрымліваў дзяржаўныя заказы, меў пэўны аўтарытэт. Фінансавы дабрабыт даў магчымасць Л. Сляндзінскаму наведаць Парыж, Рым, Фларэнцыю, Венецыю, пашырыць кругагляд. Летам 1925 года, вярнуўшыся на сталае жыццё ў Вільню, Л. Сляндзінскі быў запрошаны Ф. Рушчыцам на пасаду загадчыка кафедры манументальнага жывапісу Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні, дзе працаваў да 2-й сусветнай вайны — выкладаў, выконваў абавязкі намесніка дэкана і дэкана.

Падзеі 2-й сусветнай вайны (1939—1945) Л. Сляндзінскі перажыў у Вільні, у своеасаблівым Доме-камуне мастакоў на Пагулянцы. Як і большасць выкладчыкаў Універсітэта Стэфана Баторыя, падтрымліваў сувязь з яго падпольнымі структурамі супраціву. Зазнаў нястачу, пераслед гестапа і іншыя нягоды.

Пасля вайны Л. Сляндзінскі з'ехаў у Кракаў, дзе жылі сваякі па бацькоўскай лініі. Выкладаў малюнак і скульптуру на архітэктурным факультэце Політэхнічнай акадэміі.

Памёр у Кракаве.

Творчасць правіць

У 1920-я гады мастакі розных краін актыўна шукалі агульнанацыянальныя стылі. Гэтым былі занятыя і ў нефармальным варшаўскім аб'яднанні «RYTM» і ў «Брацтве Св. Лукаша» і іншыя ў міжваеннай Польшчы. Праграма WTAP скіроўвала яго сяброў да класіцызму, які падкрэсліваў лінію і змест, абапіраўся на італійскую школу ранняга Рэнесансу, італьянскае квадрачэнта — ідэал віленскай школы пачатку ХІХ ст.

Мастацкая кар'ера Л. Сляндзінскага імкліва развіваецца пасля выставы 1922 года, дзе ён атрымаў заказ на роспіс плафона ў палацы Рады Міністраў, а пазней на выкананне эскізаў і роспісу залы пасяджэнняў Сейму, мастацкае аздабленне рэзідэнцыі міністра замежных спраў. Уплыў Л. Сляндзінскага быў настолькі моцны, што мастацкую супольнасць ахапіла плынь «а ля Сляндзінскі». У 1923 годзе Сляндзінскі выканаў манументальную працу «Алегорыя Палоніі». Наступная праца — плафон у прэзідэнцкай бібліятэцы. Пазней ён робіць фрэскі ў сядзібах віленскага Ашчаднага банку і толькі пабудаванага гаспадарчага Банку Краёвага.

Развіваючы спрадвечныя тэмы — праца, удача, ашчаднасць, — ён звяртаецца да сімволіка-алегарычных вобразаў і намагаецца сцвердзіць новую міфалогію, якая ў нечым перагукваецца з эстэтычнымі ідэаламі тагачаснай Германіі. Рух у гэтым кірунку заўважны з сярэдзіны 1920-х гадоў, знакавай з'явай якога стала станковая алейная карціна «Дафніс і Хлоя» (1926).

Падарожжы ў Парыж, Рым, Фларэнцыю, Венецыю мастак спалучаў з выкананнем манументальных заказаў, бліжэйшым знаёмствам з новымі мастацкімі плынямі, у т. л. мастацтвам новай рэчаіснасці, што набірала моц у Германіі.

У канцы 1920-х — 1-й палове 1930-х гадоў Сляндзінскі быў пэўным аўтарытэтам. Гарадскія ўлады абавязкова звярталіся да яго па пытаннях арганізацыі музея сучаснага мастацтва, стварэння камісіі па манументальнай прапагандзе (усталяванне помнікаў У. Сыракомлю, В. Міцкевічу, Вітаўту), экспертызе архітэктуры і горадабудаўніцтва.

Л. Сляндзінскі любіў казаць: «Каб быць добрым паэтам, трэба грунтоўна спазнаць літаратуру класічную», — у яго майстэрні ва Універсітэце Стэфана Баторыя не эксперыментавалі. Узорамі творчасці для яго былі Францішак Смуглевіч і Ян Рустэм. У грамадска-мастацкім ужытку ўкаранілася паняцце «Віленская школа», якое першым ужыў Т. Дабравольскі. Здабыты аўтарытэт і пазнаванне Л. Сляндзінскага праз WTAP адгукаліся не заўжды добразычлівай сталічнай крытыкай. Мастака папікалі за тое, што ён закрэслівае вялікі атрад варшаўскіх мастакоў, маўляў, погляды ягоныя традыцыйныя, што прысабечвае іх для патрэбаў уласнай творчасці, што шчыльна кантактуе з афіцыйнымі ўладамі, каб мець ад іх гарантаваныя заказы і іншыя выгоды.

Дзейнасць WTAP у правінцыі і вектар яе скіраванасці хвалявалі сталічных ідэолагаў і чыноўнікаў ад мастацтва і прычыніліся стварэнню ў Варшаве Інстытута прапаганды мастацтва (IPS). У красавіку 1933 года IPS адначасова адчыніў дзве супольныя выставы, на якіх было паказана 96 твораў 17 мастакоў і персанальную — Л. Сляндзінскага. Экспазіцыя з 80 прац знаёміла варшаўскага гледача з творчасцю майстра за апошнія 8 гадоў. Па выніках выставы мастак атрымаў і ўхвалы, і крытыку. Дасталася і іншым удзельнікам супольнай выставы. Але гэта не перашкодзіла ім атрымаць запрашэнне на выставу вясной 1934 года ў Сан-Францыска.

Пазней, у 1937 годзе, ідэолаг IPS Конрад Вінклер абрынуў на мастака знішчальную крытыку: «Мастацтва прафесара Сляндзінскага і яго школа — гэта анахранізм, непаразуменне, якое вырасла на тле дробных амбіцый прафесара… яно несувымернае з творчымі ідэямі Захаду». Больш цёплым прыём быў у Варшаве восенню 1937 года, калі IPS выставіў віленскіх мастакоў у больш шырокім складзе — далучыліся Сеўрук, Чурыла, Дабржанскі і іншыя.

У пасляваенным Кракаве, у 1948—1952 гадах мастак зазнаў уплыў сацрэалізму. Удзельнічаў у шматлікіх супольных выставах, меў і персанальныя: у 1950, 1957, 1962 гадах у Кракаве, у 1972-м — у Беластоку, у 1973-м — у Варшаве, у 1975-м — у музеі Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе.

Памяць правіць

Да 100-годдзя нараджэння арганізавана выстава ў галерэі «Арсенал Беластока».

Зноскі

  1. Ludomir Sleńdziński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б https://www.limis.lt/personaliju-zodynas/-/personFastSearch/view/3972268

Літаратура правіць

Спасылкі правіць