Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі

Людвік Звяждоўскі (прозвішча Тапор; снежань 1829[1], Вільня[заўв. 1] — 23 лютага 1864, мястэчка Апатаў, Царства Польскае) — капітан расійскай арміі, член тайнага таварыства Зыгмунта Серакоўскага, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі
польск.: Ludwik Zwierzdowski
Дата нараджэння 11 студзеня 1830(1830-01-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1864(1864-02-23) (34 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне капітан і палкоўнік
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік Людвіку Звяждоўскаму ў мястэчку Апатаў

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і чыноўніка[3]. У войску з 1845. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Санкт-Пецярбургу ў чыне паручніка інжынерных войск. З 1860 г. на службе ў Вільні. Быў прадстаўніком «чырвоных» ў Вільні. Да кастрычніка 1862 года ўзначальваў віленскі паўстанцкі цэнтр (Камітэт Руху, Літоўскі правінцыяльны камітэт), меў уплыў на таварыства рускіх афіцэраў у Польшчы. Пасля быў пераведзены ў Маскву[3]. Падчас паўстання камандаваў паўстанцкім аддзелам у Магілёўскай губерні, які быў сабраны з студэнтаў Горы-Горацкі земляробчага інстытута. Яму нават удалося на непрацяглы тэрмін захапіць Горкі. 6 мая 1863 яго аддзел уступіў у бой з расійскімі войскамі і пацярпеў паражэнне. Сутыкнуўшыся з нядобразычлівасцю і нежаданнем ваяваць з боку тутэйшых жыхароў, распусціў свой аддзел і выехаў у Царства Польскае. Тут быў прызначаны галоўнакамандуючым войскамі Сандамірскага ваяводства, а таксама — кіраўніком дывізіі кракаўскай II-га Корпуса. Удзельнік другой бітвы пад мястэчкам Апатаў 21 лютага 1864 годзе.

Паранены ў баі, захоплены на наступны дзень казачым патрулём, быў пакараны на смерць на рынку ў мястэчку Апатаў 23 лютага 1864 года[заўв. 2].

Памяць правіць

Матэрыял пра Л. Звяждоўскага змешчаны ў экспазіцыі Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея і музея гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Зноскі

  1. Кісялёў Г. В. Звяждоўскі Людвік Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 435. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  2. а б Біяграфія Звяждоўскага на старонках «Wielkiej Encyklopedii Powrzechnej»
  3. а б Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі (1829—1864). «Тапор»// «Свіслацкія аркушы»(недаступная спасылка)
Заўвагі
  1. Паводле іншых звестак таксама можа быць 1825[2] або 1830.
  2. Паводле іншых звестак 27 лютага 1864.[2]

Літаратура правіць

  • Кісялёў, Г. В. Звяждоўскі Людвік Міхайлавіч //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. — c.435.
  • Лившиц, В. М. «За нашу і вашу свабоду»(пра Л. Звяждоўскага).В кн.: С Горками и академией связаны судьбой (события, люди и дела). Книга 2. Заметки краеведа — Горки :2016. С. 27-35.
  • ZWIERZDOWSKI, Ludwik // Wielka Encyklopedia Powszechna.Wyd. PWN 1969. T.12. Usa-Ż. (польск.)
  • Kotarski, Stefan «Opatów w latach 1861—1864». — Opatów,1935. (польск.)
  • Cieszkowski,Stefan «Pomnik Majora Ludwika Zwierzdowskiego» // «Ziemi Opatowskiej». — 1988. — № 4. (польск.)

Спасылкі правіць