Людміла Васілеўна Арлоўская

Людмі́ла Васі́леўна Арло́ўская, народжаная Лысе́нка (нар. 2 лістапада 1973, Вышні Валачок, Калінінская вобласць, па іншых дадзеных, Інта, Комі АССР[1]) — беларуская біятланістка, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету па летнім біятлоне. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2000), трэнеры — І. П. Белапухаў, В. А. Карчэўскі, Я. В. Пермякоў[2].

Біятлон
Людміла Арлоўская
Поўнае імя Людміла Васілеўна Арлоўская
Нарадзілася 2 лістапада 1973(1973-11-02) (50 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост/Вага 160 см / 55 кг
Біятлон
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Іжэўск 1999 індывідуальная гонка 15 км
Серабро Іжэўск 1999 спрынт 7,5 км
Летні біятлон (крос)
Чэмпіянаты свету
Золата Ханты-Мансійск 2000 эстафета 4 × 4 км
Серабро Душнікі-Здруй 2001 эстафета 4 × 4 км
Бронза Яблонец 2002 спрынт 4 км
Бронза Яблонец 2002 пераследванне 6 км
Серабро Яблонец 2002 эстафета 4 × 4 км

Кар’ера правіць

У 1989 годзе ўваходзіла ў лыжную зборную Комі АССР, пасля чаго яна была запрошаная ў Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву ў Віцебску, па заканчэнні якога (у 1994 годзе) засталася ў Беларусі, выйшла замуж і стала яе прадстаўляць[3].

З 1992 года Людміла займаецца біятлонам, на яе рахунку выступленне на двух Алімпійскіх гульнях (1994, 2002) і пяці чэмпіянатах свету (1995, 1996, 1998, 2000, 2001). Лепшыя вынікі на буйных турнірах — сёмае месца ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці і чацвёртае месца ў каманднай гонцы на чэмпіянаце свету 1996 года ў Рупольдынгу. На чэмпіянаце Еўропы 1999 года ў Іжэўску стала другой у спрынце і трэцяй у індывідуальнай гонцы.

У сваім апошнім сезоне ў Кубку свету (2002/03) упершыню паднялася на вышэйшую прыступку п’едэстала, перамогшы ў эстафеце на этапе ў Осрблье[4].

Найбольшыя поспехі Арлоўскай прынеслі выступленні ў летнім біятлоне (крос), дзе яна стала чэмпіёнкай свету 2000 года ў эстафеце, а таксама мае на сваім рахунку два сярэбраных медаля ў гэтай дысцыпліне і дзве асабістыя «бронзы».

Асабістае жыццё правіць

У 2007 годзе скончыла БДПУ імя Максіма Танка. Мае адно дзіця.

Зноскі

  1. Суткі з былой лыжніцай з Комі Архівавана 27 лютага 2015. Нататка ў газеце «Моладзь Поўначы», № 43 (7218) ад 27 кастрычніка 2005 года
  2. Алімпізм Архівавана 27 лютага 2015. Бліц-інтэрв’ю з Людмілай Арлоўскай на сайце таварыства «Дынама» (Беларусь) ад 21 чэрвеня 2011 года
  3. Бамжыха Пераклад артыкула ў газеце Gazeta Wyborcza ад 8 кастрычніка 2005 года на сайце ИноСМИ.ру
  4. Вынік жаночай эстафеты (21 снежня 2002)

Спасылкі правіць