Людміла Мікалаеўна Гразнова

Людміла Мікалаеўна Гразнова (у дзявоцтве Пракапенка; 8 чэрвеня 1953, Дзяржынск, Мінская вобласць, БССР) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі, эканаміст, праваабаронца. Кандыдат эканамічных навук (1981), дацэнт (1983).

Людміла Мікалаеўна Гразнова
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
1995 — 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Нараджэнне 8 чэрвеня 1953(1953-06-08) (70 гадоў)
Бацька Мікалай Фёдаравіч Пракапенка
Нацыянальнасць беларуска
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук[1] (1980)
Дзейнасць эканаміст, палітык
Месца працы

Біяграфія правіць

Жыла разам з бацькамі ў в. Путчына і Фаніпалі Дзяржынскага раёна, Плешчаніцах і Старобіне. Бацька, Мікалай Фёдаравіч Пракапенка, быў першым сакратаром Старобінскага райкама партыі. Закончыла БДУ (1975), аспірантуру БДУ (1978), у 1978—1995 гг. выкладчык, дацэнт, дацэнт-дэктарант кафедры палітэканоміі БДУ. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання. У 2004—2008 гг. намесніца старшыні Аб’яднанай грамадзянская партыі. Аўтар і рэдактар навучальных дапаможнікаў, шматлікіх навуковых і публіцыстычных артыкулаў.

Творы правіць

  • Обобществление труда как фактор совершенствования структуры социалистического производственного коллектива. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата экономических наук. Минск. 1980
  • Занятость: уровень, структура и формы регулирования. Учебное пособие для студентов филосовско-экономического факультета по специальности «Экономическая теория». Минск. 1994. 98 с.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гразнова Людміла Мікалаеўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 605. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.