Люк Шоу

англійскі футбаліст

Люк Пол Хо́ар Шоу (англ.: Luke Paul Hoare Shaw; 12 ліпеня 1995, Кінгстан-апан-Тэмс, Вялікабрытанія) — англійскі футбольны левы абаронца клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Англіі.

Футбол
Люк Шоу
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Люк Пол Хоар Шоу
Нарадзіўся 12 ліпеня 1995(1995-07-12)[1][2] (28 гадоў)
Грамадзянства  Англія
Рост 185 см[3]
Вага 75 кг
Пазіцыя левы крайні абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Манчэстэр Юнайтэд
Нумар 23
Маладзёжныя клубы
2003—2012 Англія Саўтгемптан
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2014 Англія Саўтгемптан 60 (0)
2014— Англія Манчэстэр Юнайтэд 6 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Англія Англія (да 16) 6 (1)
2011—2012 Англія Англія (да 17) 8 (0)
2013— Англія Англія (да 21) 5 (0)
2014— Англія Англія 3 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Еўропа 2020
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 лістапада 2014.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

У васьмігадовым узросце Люк Шоу пачаў гуляць за акадэмію «Саўтгемптана», у пятнаццацігадовым узросце стаўшы іграком моладзевага складу клуба. Дэбют за дарослы клуб адбыўся 28 студзеня 2012, калі Люку было 16 гадоў. Пасля выхаду «Саўтгемптана» ў найвышэйшы дывізіён Шоу з яшчэ трыма маладымі ігракамі падпісаў свой першы прафесійны кантракт. У першым сезоне Прэм’ер-лігі Шоу згуляў за «Саўтгемптан» 28 матчаў, з іх 25 у чэмпіянаце.

27 чэрвеня 2014 Шоу падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд». Перад пачаткам сезона ён атрымаў траўму, якая вывела яго са строю на месяц. Дэбют іграка ў афіцыйным матчы за «Манчэстэр» адбыўся 27 верасня 2014 ў затнім матчы з «Вест Хэм Юнайтэд».

Міжнародная кар’ера правіць

Упершыню Люк Шоу згуляў на міжнародным узроўні ў 2011 годзе ў складзе зборнай да 16 гадоў. У тым самым годзе згуляў за зборную да 17 гадоў.

У студзені 2013 Шоу быў выкліканы ў моладзевую зборную (да 21), аднак з-за траўмы, атрыманай на трэніроўцы, не здолеў выступіць. Аправіўшыся ад пашкоджання, ён урэшце здолеў выступіць у складзе гэтай зборнай у адборачным матчы да моладзевага чэмпіянату Еўропы 2015 года са зборнай Малдовы 5 верасня і з Фінляндыяй 9 верасня.

27 лютага 2014 Шоу быў выкліканы ў склад дарослай зборнай на таварыскі матч са зборнай Даніі. Ён выйшаў замест Эшлі Коўла пасля перапынку.

Люк Шоу выцясніў Эшлі Коўла са складу на чэмпіянаце свету 2014, пасля чаго апошні скончыў міжнародную кар’еру. Шоу стаў наймаладзейшым удзельнікам чэмпіянату, паўдзельнічаўшы ў апошнім матчы ў групе са зборнай Коста-Рыкі.

Дасягненні правіць

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Зноскі

  1. Luke Shaw // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Luke Shaw // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. https://www.premierleague.com Праверана 24 мая 2021.

Спасылкі правіць