«Люстра» (руск.: Зеркало) — аўтабіяграфічны фільм Андрэя Таркоўскага.

ЛюстраM:
Зеркало
Постар фільма
Жанр Фільм-разважанне
Рэжысёр Андрэй Таркоўскі
Сцэнарыст Аляксандр Мішарын
Андрэй Таркоўскі
У галоўных
ролях
Маргарыта Церахава
Ігнат Данільцаў
Аператар Георгій Рэрберг
Кампазітар Эдуард Арцем'еў
Кінакампанія Масфільм
Працягласць 102 хвіл.
Бюджэт 622 000 савецкі рубель
Краіна Сцяг СССР СССР
Мова руская[1]
Год 1974
IMDb ID 0072443

Сюжэт правіць

Аляксей (Ігнат Данільцаў) глядзіць тэлевізар, дзе паказваюць, як доктар лечыць заіклівага хлопчыка. Падзеі адбываюцца ў трох часавых пластах: да, у час і пасля вайны. Фільм складаецца са сноў і ўспамінаў Аляксея, яны датычаць збольшага маці, вясковай хаты, дзе Аляксей гадаваўся, а таксама Аляксеевай жонкі Наталлі і яго сына Ігната. Галоўныя падзеі ў жыцці героя — развод маці, паваеннае дзяцінства — падаюцца плаўна, паступова змяняючы адна адну. Сямейныя размовы надаюць ўтульнасці стужцы, у фінале — няспешная размова юных бацькоў Аляксея пра дзіця, якое яны толькі яшчэ чакаюць. Галоўны герой кінаапавядання — Аляксей, знаходзіцца ў кадры толькі дзіцём. Сталым на «поўны рост» яго не паказваюць: мы чуем толькі голас (І. Смактуноўскі), бачым яго рукі, і яго самога — камера нібыта глядзіць яго вачыма. У фільме шмат дакументальных уставак Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Вялікай Айчыннай, пагранічнага канфлікту з Кітаем, запуску савецкіх стратастатаў. Фільм суправаджаецца вершамі Арсенія Таркоўскага ў выкананні аўтара, музыкаю Баха, Пёрсела ды іншых кампазітараў.

У ролях правіць

Тэкст ад аўтара чытае Інакенцій Смактуноўскі. Вершы чытае Арсеній Таркоўскі.

  • Маргарыта Церахава — Маці, Наталля
  • Алег Янкоўскі — Бацька
  • Філіп Янкоўскі — Алёша (5 гадоў)
  • Ігнат Данільцаў — Малады Аляксей (12 гадоў), Ігнат
  • Мікалай Грынько — дырэктар друкарні
  • Ала Дзямідава — Ліза
  • Юрый Назараў — вайсковы інструктар
  • Анатоль Саланіцын — Доктар
  • Аляксандр Мішарын — доктар пры божай пасцелі Аляксея
  • Ларыса Таркоўская — Надзея
  • Тамара Агароднікава — няня, суседка, дзіўная жанчына за чайным столікам
  • Дэль Боске — іспанец

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 лістапада 2022.