Лютэранская кірха (Полацк)

Лютэра́нская кі́рха — колішні лютэранскі храм у Полацку, заснаваны паміж 18881912 гг., з 1950 года тут размяшчаецца Полацкі краязнаўчы музей. Помнік неагатычнай архітэктуры[1].

Кірха
Евангельска-аўгсбургская кірха ў Полацку
Лютэранская кірха ў Полацку
Лютэранская кірха ў Полацку
55°29′05,32″ пн. ш. 28°45′49,42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Полацк
Канфесія лютэранства
Епархія Полацкая суперінтэндацыя
Тып будынка кірха
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата заснавання 18881912
Будаўніцтва 1888
Асноўныя даты

195-1912 — Будаўніцтва

1948Пераўтворана ў музей
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000615шыфр 213Г000615
Стан перароблена ў музей
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1775 годзе ў Полацку і Магілёве ўзніклі лютэранскія абшчыны немцаў[2], у тым жа года была заснавана драўляная лютэранская кірха.

Дакладна вядома, што ў 1848 годзе ў Полацку існавала лютэранская кірха. Сучасная кірха была пабудавана дзесьці паміж 19051912 гг. на месцы старой драўлянай кірхі, пасля імператарскага ўказу ад 17 красавіка 1905 года аб верацярпімасці, што выклікала ў Полацку пераход праваслаўных у лютэранства, у выніку чаго ў Полацку ўзнік самастойны прыход (раней полацкія лютэране адносіліся да Віцебскага прыхода) і пачала будавацца новая кірха. Кірха без перапынку працавала да Кастрычніцкай рэвалюцыі. У адрозненні ад шматлікіх іншых беларускіх храмаў, разбураных камуністычнымі ўладамі, кірхе ў Полацку пашанцавала застацца, у 1948 годзе тут размясціўся Полацкі краязнаўчы музей, які працуе ў гэтым будынку да сённяшняга часу.

Архітэктура правіць

Каменная кірха ў стыле неаготыкі. Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму з 4-граннай апсідай з рызніцай з боку галоўнага фасаду прымыкае 2-ярусная чацверыковая вежа, завершаная высокім 4-схільным дахам. Галоўны ўваход на першым ярусе вежы выдзелены стрэльчатым парталам, над якім — круглы аконны праём. Абодва яруса вежы завершана ляпнымі накладнымі карнізамі з ажурным арнаментальным поясам[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Віцебская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1985 год.
  2. Немцы в России. Немецкие лютеранские общины и их церкви (руск.)
  3. «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць