Лю́фа, луфа (Luffa) — род кветкавых раслін сямейства гарбузовых.

Люфа

Люфа егіпецкая (Luffa aegyptiaca)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Luffa Mill., 1754


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22387
NCBI  3669
IPNI  30179638-2

Апісанне правіць

Апісана да 50 відаў. Аднагадовыя травы з лазячымі сцёбламі. Лісце пераважна 5—7-лопасцевае. Кветкі аднаполыя, аднадомныя, буйныя, жоўтыя ці белыя; тычынкавыя — у гронках, песцікавыя — адзіночныя. Плод падоўжана-цыліндрычны, даўжынёй 15—50 см (да 1 м), сухі, валакністы.

Распаўсюджванне правіць

Распаўсюджаны ў тропіках. Старажытная культура (з 6 ст. да н.э.) Афрыкі, Індыі і Кітая. Культывуецца люфа цыліндрычная, або мачальны гарбуз, і люфа граністая, або вострарабрыстая.

Выкарыстанне правіць

 
Мачалка з люфы

Харчовыя, лекавыя, тэхнічныя расліны. Маладыя плады ядуць, спелыя ўжываюць як мачалкі, для вырабу туфляў, капелюшоў, кошыкаў, ізаляцыйных матэрыяляў і інш. З насення здабываюць тэхнічны алей.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць