«Лялька» — раман Баляслава Пруса, які публікаваўся ўрыўкамі з 1887 да 1889 года ў газеце «Кур'ер Штодзённы»[pl] (Kurier Codzienny), выйшаў у 1890 годзе ў Варшаве ў выдавецтве Gebethner i Wolff[pl].

Лялька
польск.: Lalka
Выданне
Жанр social problem fiction[d]
Аўтар Баляслаў Прус
Мова арыгінала польская
Дата напісання 1887
Дата першай публікацыі 1887
Выдавецтва Gebethner i Wolff[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генезіс правіць

9 лютага 1887 г. у № 39 «Газеты Польскай» (Gazety Polskiej) з'явілася інфармацыя пра судовы працэс у Берне над маладою кабетаю, якую абвінавачвалі ў крадзяжы лялькі. Кабету апраўдалі, бо крамнік засведчыў, што лялька была купленая ў яго. Баляслаў Прус сцвярджаў, што дзякуючы гэтаму судоваму працэсу выкрышталізавалася ідэя напісання «Лялькі» і паўстала назва твора. Падобная сцэна з'явілася ў рамане (Т. ІІ, раздзел VIII).

Публікацыя ў «Кур'еры Штодзённым» правіць

29 верасня 1887 г. ў «Кур'еры Штодзённым» пачалася публікацыя «Лялькі». 5 мая 1888 г. У № 123 з'явіўся апошні кавалак І-га тому рамана. У выніку судовага працэсу Баляслаў Прус пастанавіў змяніць прозвішча крамніка Марачэўскага на Мрачэўскі. 8 чэрвеня гэтага ж году пачаўся друк ІІ-га тому «Лялькі» на старонках «Кур'ера Штодзённага». 5 верасня ў № 215 газеты з'явілася апошняя частка ІІІ раздзелу ІІ тому рамана, пасля чаго быў незапланаваны перапынак, звязаны з выездам Баляслава Пруса ў Наленчаў. Рэдакцыя вымушана была звярнуцца да аўтара з просьбаю пра працяг у сувязі з хваляваннем чытачоў. Але працяг з'явіўся толькі 21 лістапада. З гэтага часу раман друкаваўся рэгулярна. Апошняя частка з'явілася 24 мая 1889 г. у № 124 «Кур'ера Штодзённага».

Кніжнае выданне правіць

У пачатку 1890 года раман быў выдадзены ў выдавецтве Gebethner i Wolff. Цэнзура скасавала раздзел «Першае папярэджанне» пра размову Сузіна з Вакульскім, фрагменты, якія апісвалі побыт Вакульскага ў Сібіры, а таксама побыт там Шумана і Шлянгбаўма пасля іх удзелу ў Студзеньскім паўстанні. Гэткім чынам тэкст быў цэнзураваны два разы — перад першай публікацыяй на старонках газеты і потым пры выданні ў выглядзе кнігі.

Назва правіць

Спачатку раман мусіў называцца Тры пакаленні, як згадка пра тры генерацыі, прадстаўленыя Жэцкім (пакаленне даўніх ідэалістаў, рамантычны ідэалізм палітычны) Вакульскім (пакаленне пераходнае) і Ахоцкім (пакаленне новых ідэалістаў, пазітывістычных ідэалістаў-навукоўцаў). Баляслаў Прус сцвярджаў, што тытул «Лялька» быў выпадковы і адносіўся толькі да цацкі Гелюні Стаўскае, а таксама да прачытанай у газеце нататкі пра судовы працэс. Пра гэта Баляслаў Прус пісаў у лісце да Уладзіслава Каратынскага[pl] 8 лютага 1897 году: «У рамане „Лялька“ ёсць раздзел, прысвечаны судоваму працэсу пра крадзеж лялькі, сапраўднай дзіцячай лялькі. Такі працэс меў месца ў Вене. А з-за таго, што гэты факт выклікаў у маёй свядомасці выкрышталізаванне, складанне ў адно цэлае ўсяго рамана, дык з удзячнасці я ўжыў слова „лялька“ за назву. Раман, пра які кажу, павінны быў называцца „Тры пакаленні“. Можа нават быў бы лепш зразумелы з такою назваю». У Слове пра пазітыўную крытыку аўтар зазначыў, што тытул не адносіўся да Ізабэлы Ленцкае.

Слова «лялька» з'яўляецца ў рамане 69 раз і не толькі як назва дзіцячае цацкі. Апроч таго, ёсць шмат сінонімаў гэтага слова.

Сюжэт і героі правіць

Дзеянне рамана працягваецца прыкладна паўтары гады і адбываецца ў асноўным ў Варшаве, а ў эпізодах — у Парыжы і Заслаўлі (прыдуманае аўтарам мястэчка) у 1878—1879 гадах.

У Ляльцы ёсць некалькі сюжэтных ліній, асноўнымі з якіх з'яўляюцца каханне Станіслава Вакульскага да Ізабэлы Ленцкае і дзённікі Ігнацы Жэцкага. Героі другога плана: барон і баранеса Кшэшоўскія, Гэлена Стаўская, навуковец Юльян Ахоцкі, бацька Ізабэлы Тамаш Ленцкі, сям'я нямецкіх крамнікаў Мінцляў, прастытутка Марыяна, браты Высоцкія, майстар Венгелек, вынаходнік Гейст. Таксама ў эпізодах рамана прымаюць удзел прадстаўнікоў польскай арыстакратыі і шляхты, мяшчанства, студэнты.

 
Вокладка выдання беларускага перакладу «Лялькі».

У перыяд міжваеннага дваццацігоддзя «Лялька» была прызнаная класічным раманам пазітывізму і ўнесеная ў спіс твораў для школы. Постаць галоўнага героя Станіслава Вакульскага была прызнаная патронам польскага мяшчанства.

У 1968 годзе з'явіўся мастацкі фільм «Лялька» рэжысёра Ежы Гаса. У 1978 годзе з'явіўся тэлевізійны серыял рэжысёра Рышарда Бэра.

Беларускія пераклады правіць

Пераклад «Лялькі» на беларускую мову Міколы Хаўстовіча і Галіны Жарко.

Спасылкі правіць