Ляонас Бістрас

літоўскі дзяржаўны дзеяч

Ляонас Бістрас (літ.: Leonas Bistras; 20 кастрычніка 1890, Лібава, Курляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Латвія) — 17 кастрычніка 1971, Каўнас, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі (1925).

Ляонас Бістрас
Сцяг12-ы Прэм’ер-міністр Літвы
25 верасня 1925 — 15 кастрычніка 1926
Прэзідэнт Аляксандрас Стульгінскіс
Казіс Грынюс
Папярэднік Вітаўтас Пятруліс
Пераемнік Мікалас Сляжавічус
Сцяг Старшыня Сейма Літоўскай Рэспублікі
лістапад 1922 — сакавік 1923
Прэзідэнт Антанас Смятона
Кіраўнік урада Эрнястас Галванаўскас
студзень — жнівень 1925
Прэзідэнт Аляксандрас Стульгінскіс
Кіраўнік урада Антанас Туменас
Вітаўтас Пятруліс
Сцяг Міністр адукацыі Літоўскай Рэспублікай
29 чэрвеня 1923 — 4 лютага 1925
Прэзідэнт Аляксандрас Стульгінскіс
Кіраўнік урада Эрнястас Галванаўскас
Антанас Туменас
Папярэднік Пятрас Юадакіс
Пераемнік Казіс Ёкантас
17 снежня 1926 — 3 мая 1927
Прэзідэнт Антанас Смятона
Кіраўнік урада Аўгусцінас Вальдзямарас
Папярэднік Вінцас Чэпінскіс
Пераемнік Канстанцінас Шакеніс
28 сакавіка — 21 лістапада 1939
Прэзідэнт Антанас Смятона
Кіраўнік урада Ёнас Чарнюс
Папярэднік Юозас Танкюнас
Пераемнік Казіс Ёкантас
Сцяг Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі
21 красавіка — 31 мая 1926
Прэзідэнт Аляксандрас Стульгінскіс
Папярэднік Мячыславас Рэйніс
Пераемнік Мікалас Сляжавічус
Сцяг Міністр абароны Літоўскай Рэспублікі
25 верасня 1925 — 31 мая 1926
Прэзідэнт Аляксандрас Стульгінскіс
Папярэднік Тэадорас Даўкантас
Пераемнік Юозас Папечкіс
Нараджэнне 20 кастрычніка 1890(1890-10-20)[1]
Смерць 17 кастрычніка 1971(1971-10-17) (80 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык, выкладчык універсітэта, журналіст, філосаф
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1911 годзе стаў членам партыі хрысціянскіх дэмакратаў. У 1911 годзе ён скончыў Лібаўскую гімназію і паступіў на медыцынскі факультэт Жэнеўскага універсітэта. З 1912 па 1914 год вывучаў медыцыну ў Тартускім універсітэце. З 1913 па 1914 год працаваў у рэдакцыі газеты «Viltis». У 1914 годзе без экзаменаў быў прыняты ў жамойцкую духоўную семінарыю, але мабілізаваны ў пачатку Першай сусветнай вайны. У 19141918 гадах служыў фельчарам у арміі Расійскай імперыі. У 1921 годзе ён скончыў універсітэт Фрыбура са ступенню доктара філасофіі[2].

У 1919 годзе кіраўнік прэс-службы, галоўны рэдактар ​​газеты «Lietuva». З 1 верасня 1922 па ліпень 1940 года дацэнт факультэта тэалогіі і філасофіі Літоўскага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам шматлікіх газет «Ateitis» (1921—1923), «Laisvė» (1921—1922), «Žodis» (1931), «Rytas» (1926—1939). Пераклаў некалькі папскіх энцыклік[3].

У 1922 годзе ён быў абраны старшынёй Першага Сейма, калі ў 1923 годзе той быў распушчаны, ва ўрадзе Э. Галванаўскаса заняў пасаду міністра адукацыі (29 чэрвеня 192318 чэрвеня 1924 год), якую займаў ва ўрадах А. Туменаса (18 чэрвеня 1924—4 лютага 1925 год), А. Вальдзямараса (17 снежня 19263 мая 1927 год) і Ё. Чарнюса (28 сакавіка па 21 лістапада 1939 года). На пасадзе міністра праводзіў строгую палітыку абавязковай рэлігійнай адукацыі і прызначэння настаўнікаў з членаў партыі партыі хрысціянскіх дэмакратаў[4].

З 25 верасня 1925 да 15 чэрвеня 1926 года займаў пасаду прэм’ер-міністра, міністра нацыянальнай абароны, а з 21 красавіка 1926 года — міністра замежных спраў. Спрыяў стварэнню Літоўскай царкоўнай правінцыі. З 1928 па 1940 гады займаў пасаду старшыні партыі хрысціянскіх дэмакратаў.

У канцы 1938 года ён быў арыштаваны ўладай А. Смятоны і ненадоўга высланы ў Алітускі павет. Пасля далучэння Літвы да СССР 11 ліпеня 1940 года быў арыштаваны і зняволены ў Ковенскую турму. У 1941 годзе высланы ў Архангельскую вобласць, затым перамешчаны ў казахскі Атбасар, а ў 1945 годзе зноў арыштаваны, але восенню таго ж года выпушчаны, пасля чаго атрымаў дазвол вярнуцца ў савецкую Літву, дзе ўладкаваўся бібліятэкарам. У 19501954 гадах зноў знаходзіўся ў ссылке ў Краснаярскім краі, пасля чаго вярнуўся ў Каўнас[5].

Зноскі

  1. Leonas Bistras // https://www.limis.lt/personaliju-zodynas/-/personFastSearch/view/876333
  2. Žurnalistikos enciklopedija / [sudarytojai G. Burneikienė, D. Dirvonaitė, J. V. Urbonas]; [redakcinė kolegija: L. Tapinas — pirmininkas [et al.]; [vyriausiasis redaktorius J. V. Urbonas]. — Vilnius: Pradai, 1997. — 606, [1] p. — P. 67. — ISBN 9986-776-62-7.
  3. Banevičius, A. 111 Lietuvos valstybės 1918—1940 politikos veikėjų: enciklopedinis žinynas / Algirdas Banevičius. — Vilnius: Knyga, 1991. — 175, [2] p., [56] portr. lap. — P. 43. — ISBN 5-89942-585-7.
  4. Visuotinė lietuvių enciklopedija / [mokslinė redakcinė taryba: pirmininkas — J. Tumelis [et al.]. [T.] 3: Beketeriai — Chakasai. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2003. — 800 p.: iliustr., žml. + VLE žml. pagrindiniai sutartiniai ženklai (1 lapas). — P. 247. — ISBN 5-420-01512-9.
  5. Laukaitytė, R. Ministras pirmininkas Leonas Bistras // Lietuvos Respublikos ministrai pirmininkai (1918—1940) / Lietuvos istorijos institutas; [sudarytojas R. Čepas]. — Vilnius: Alma littera, 1997. — 478, [1] p.: iliustr. — P. . — ISBN 9986-02-379-3.