Лясная (рака)

рака ў Беларусі

Лясная — рака ў Камянецкім і Брэсцкім раёнах Беларусі, правы прыток Заходняга Буга. Даўжыня 85 км. Вадазбор 2650 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Лясная
рака Лясная каля г. Каменца
рака Лясная каля г. Каменца
Характарыстыка
Даўжыня 85 км
Басейн 2 650 км²
Расход вады 13 м³/с
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Правая Лясная і Левая Лясная
 • Каардынаты 52°26′28″ пн. ш. 23°54′44″ у. д.HGЯO
Вусце Заходні Буг
 • Каардынаты 52°10′25″ пн. ш. 23°30′29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Раёны Камянецкі раён, Брэсцкі раён
physical
Лясная (рака)
Лясная (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўныя прытокі правіць

Справа: Старышоўка, Крывуля, Плеса, Тачыя, Сташоўка, Лютая.
Злева: Беразавец, Градаўка, Курніца.
Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

На рацэ правіць

Гарады: Каменец

Агульнае правіць

Утвараецца ад зліцця рэк Правая Лясная і Левая Лясная за 1 км на ўсход ад вёскі Вугляны Камянецкага раёна, вусце за 0,5 км на захад ад вёскі Церабунь Брэсцкага раёна. Цячэ па Прыбужскай раўніне і Брэсцкім Палессі. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы 2-й дэкады сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5 м, найбольшая 2,1 м (1958). Замярзае ў 3-й дэкадзе снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка (6 сутак).

Даліна шырынёй 2—4 км, схілы да 20 м (месцамі да 30 м), перасечаныя лагчынамі, ярамі, асушальнымі каналамі. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,2—0,6 км (найбольш 1 км), лугавая, радзей — парослая хмызняком; у разводдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,3—0,8 м тэрмінам да 3 тыдняў. Рэчышча звілістае, месцамі моцназвілістае. Шырыня ракі ў межань 20—30 м. Берагі вышынёй 1—1,5 м (месцамі 3—4 м), адкрытыя, пад хмызняком. У басейне ракі возера Смуга.

У пойме ракі ўведзена ў строй ветраная электрастанцыя ВЭС СП БелТрансОйл.

Літаратура правіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі правіць