Лясныя браты (эст.: metsavennad, лат.: mežabrāļi, літ.: miško broliai) — агульная назва партызанскага супраціўлення ў краінах Балтыі супраць савецкай улады, якая ўсталявалася там паводле Пакта Молатава-Рыбентропа. Гэты рух налічваў каля 170 тысяч чалавек, з іх 50 тысяч загінулі ці прапалі без вестак.

У сучаснай гістарыяграфіі Літвы, Латвіі і Эстоніі гэты рух характарызуецца як нацыянальна-вызваленчы, у савецкай і сучаснай расійскай — як прафашысцкі. Аналагічны рух супраціву ў гэты перыяд існаваў таксама ў Заходняй Украіне (УПА), Заходняй Беларусі (БКА), Польшчы і Румыніі.

Назва «лясныя браты» была ўзятая ад латышскіх партызанаў-рэвалюцыянераў, якія дзейнічалі ў перыяд Расійскай рэвалюцыі 1905-07 гадоў[1].

Эстонія правіць

У Эстоніі рух супраціву налічваў да 15 тысяч мужчын на працягу 19441953 гадоў. Актыўна лясныя браты дзейнічалі ў раёнах Пярнумаа і Ляэнемаа, Тартумаа і Іда-Віру. За перыяд з 1944 — па 1947 яны здзейснілі 773 узброеных напады, знішчыўшы каля 1000 байцоў савецкіх спецслужбаў.

Латвія правіць

У Латвіі шэрагі лясных братоў у значнай ступені складаліся з былых воінаў латышскага легіёна СС[2]. Агульная колькасць партызанаў налічвала да 10 тысяч, яшчэ 20 тысяч чалавек актыўна дапамагалі партызанам правіянтам і прыстанішчам[3][4]. Да 1947 Цэнтральнае камандаванне латышскага супраціву мела штаб-кватэру на вуліцы Маціса ў Рызе[4].

Латышскім партызанам удалося знішчыць ад 1,5 тысяч (паводле савецкіх крыніц[5]) да 3 тысяч (паводле латышскіх крыніц[3]) чэкістаў, байцоў карных батальёнаў і партыйных актывістаў. За гэта тысячы партызанаў былі арыштаваны і больш за дзясятак тысяч членаў сем'яў і тых, хто падтрымліваў партызанаў — дэпартаваныя.

Літва правіць

У Літве партызанскі супраціўленне быў найбольш моцным сярод краін Балтыі, асобныя рэгіёны кантраляваліся паўстанцамі да 1949 года[6]. Пазбягаючы прамых сутыкненняў з чырвонаармейцамі і войскамі НКУС, літоўскія партызаны змагаліся метадам сабатажу, засадаў і забойстваў асобных камуністычных дзеячаў[7]. Кіраўніком лясных братоў у Літве быў Ёнас Жэмайціс-Вітаўтас, імем якога ў 1998 годзе была названа ваенная школа ў Каўнасе.

Зноскі

  1. Малая Советская Энциклопедия. Том червертый: Ковальская—Массив.— М.: Акционерное об-во «Советская Энциклопедия», 1929.— С. 607.
  2. Plakans, Andrejs. The Latvians: A Short History, 155. Hoover Institution Press, Stanford, 1995.
  3. а б Музей акупацыі Латвіі Архівавана 30 сакавіка 2008.
  4. а б Laar, p. 24
  5. Plakans, p. 155
  6. Kaszeta, Daniel J. Lithuanian Resistance to Foreign Occupation 1940—1952 Архівавана 27 верасня 2007., Lituanus, Volume 34, No. 3, Fall 1988. ISSN 0024-5089
  7. Dundovich, E., Gori, F. and Guercett, E. Reflections on the gulag. With a documentary appendix on the Italian victims of repression in the USSR, Feltrinelli Editore IT, 2003. ISBN 88-07-99058-X

Літаратура правіць