Лясныя могілкі (Стакгольм)

могілкі ў Стакгольме

Лясныя могілкі (шведск.: Skogskyrkogården) — могілкі, размешчаныя ў паўднёвай частцы Стакгольма, Швецыя. Адлюстроўваюць развіццё архітэктуры ад рамантычнага нацыяналізму да сталага функцыяналізму.

Лясныя могілкі*
Skogskyrkogården**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Сцяг Швецыі Швецыя
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iv
Спасылка 558
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1994  (18 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Гісторыя стварэння правіць

 
Статуя на капліцы Святога крыжа
 
Капліца Уваскрасення

У 1915 годзе быў абвешчаны міжнародны конкурс на праект новых могілак у Эншэдзе на поўдні Стакгольма. Быў абраны праект маладых архітэктараў руху функцыяналізму Гунара Асплунда і Сігурда Леверэнца. Працы распачаліся ў 1917 годзе на тэрыторыі старога кар'ера, зарослага хвоямі, і працягваліся тры гады. Выкарыстанне архітэктарамі натуральнага ландшафту дазволіла ім стварыць дзіўную атмасферу спакою, што ў наступным мела моцны ўплыў на праекты могілак па ўсім свеце.

Апошняя архітэктурная праца Гунара Асплунда, крэматорый з капліцамі Веры, Надзеі і Святога крыжа, адкрыўся неўзабаве пасля яго смерці ў 1940 годзе. У 1994 годзе Лясныя могілкі былі ўнесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны, і, хоць на іх няма такой колькасці вядомых пахаванняў, як на Паўночных могілках Стакгольма, Лясныя могілкі з'яўляюцца буйной турыстычнаю славутасцю. У Павільёне Талюм наведвальнікам прапаноўваецца да агляду выстаўка, прысвечаная могілкам, іх гісторыі і двум архітэктарам, якія іх стварылі.

Вядомыя асобы, пахаваныя на Лясных могілках правіць

 
Магіла Грэты Гарба на Лясных могілках

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць