Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа

Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Бразіліі, з’яўляецца часткай экарэгіёна Атлантычны лес.

Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа
парт.: Reservas de Mata Atlântica da Costa do Descobrimento
Выява
Названа ад Discovery of Brazil[d]
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб'екта Атлантычны лес
Статус каштоўнасці Сусветная спадчына
Плошча
  • 111 930 га
Крытэрый Сусветнай спадчыны (2005) World Heritage selection criterion (ix)[d][1] і World Heritage selection criterion (x)[d][1]
Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа (Бразілія)
Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Атлантычны лес

На тэрыторыі штатаў Баія і Эспірыту-Санту размешчаны раён запаведных трапічных і субтрапічных паўлістападных лясоў. Ландшафт мясцовасці дапаўняюць пясчаныя ўчасткі, якія чаргуюцца з забалочанымі нізінамі з хмызняком. Рэгіён таксама вядомы як «Бераг адкрыцця». Назва звязана з партугальскім мараплаўцам П. А. Кабралам, які ў 1500 г. быў пасланы ў Індыю каралём Эмануілам, высадзіўся на беразе Паўднёвай Амерыкі (зараз Бразілія) і абвясціў, што гэтая тэрыторыя належыць Партугаліі.

На ўсходнім атлантычным узбярэжжы знаходзяцца 8 прыродаахоўных комплексаў, агульнай плошчай каля 112 тыс. га. Самы вядомы лясны рэзерват — Нацыянальны парк Monte Pascoal, створаны ў 1961 г. Ён, таксама як і іншыя запаведнікі ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа, мае вялікую відавую разнастайнасць жывёл і раслін, большасць з якіх — эндэмікі. Акрамя сваіх прыродных багаццяў ён славуты тым, што менавіта ў гэтым месцы ў пачатку XVI стагоддзя упершыню высадзіліся на бераг партугальцы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 892
рус.англ.фр.