Лясны тхор, чорны тхор, тхор[1], звычайны тхор, еўрапейскі тхор, дзікі тхор (Mustela putorius) — від драпежных жывёл з сямейства куніцавых.

Лясны тхор
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mustela putorius Linnaeus, 1758

Падвіды
  • Mustela putorius anglia Pocock, 1936
  • Mustela putorius aureola Barrett-Hamilton, 1904
  • Mustela putorius caledoniae Tetley, 1939
  • Mustela putorius furo Linnaeus, 1758
  • Mustela putorius mosquensis Heptner, 1966
  • Mustela putorius putorius Linnaeus, 1758
  • Mustela putorius rothschildi Pocock, 1932
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621954
NCBI  9668
EOL  311518
FW  104168

Апісанне правіць

Тулава выцягнутае і гнуткае. Сталыя асобіны важаць ад 1 да 1,7 кг, у даўжыню дасягаюць 36—48 см, хвост 15—17 см. Маюць чорна-бурую афарбоўку, аднак некаторыя часткі цела амаль чорныя. Галава мае кантрасны малюнак.

Пашырэнне правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Азіі, сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы. Жывуць ў невялікіх лясных масівах, напрыклад парках, гаях і інш., таксама жывуць каля вадаёмаў. Вядуць аселы лад жыцця і прывязваюцца да вызначанага месца рассялення.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Putorius foetidus