Ляхавічы

горад у Беларусі

Ля́хавічы[2] (трансліт.: Liachavičy) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ляхавіцкага раёна, на рацэ Ведзьма. За 225 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Лунінец. Праз горад праходзіць дарога Брэст — Русінавічы. Насельніцтва 10 919 чалавек (2017)[3].

Горад
Ляхавічы
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
180 ± 1 м
Насельніцтва
  • 10 605 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1633
Паштовыя індэксы
225372
Аўтамабільны код
1
СААТА
1250501000
Афіцыйны сайт
Ляхавічы на карце Беларусі ±
Ляхавічы (Беларусь)
Ляхавічы
Ляхавічы (Брэсцкая вобласць)
Ляхавічы

Назва правіць

Тапоніма «Ляхавічы» пайшоў ад этноніма «ляхі» (ранейшая назва палякаў).

У наваколлі Ляхавічаў асаблівая канцэнтрацыя тапонімаў, што паходзяць ад этнонімаў: Ятвезь, Лотва, Мазуркі, Русінавічы, Русіны, Жамойдзь, Літоўка, Літва, Дайнякі.

Не адкідваецца і звязак з прозвішчамі Лях або Ляхаў. Увогуле, тапонімы з асновай «ляхі» сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі[4].

Назва «ляхаў» звязаная з племем ляхітаў, продкаў цяперашніх палякаў. Паводле іншай, больш экзатычнай версіі, мянушка «лях/ляхі» з’явілася (паводле даследаванняў М. Турыянскага) у VII—IX ст. з міграцыяй у Польшчу яўрэяў з Заходняй Еўропы, разам са словам «ляхем-панем» у гаворцы яўрэяў з Іспаніі.

Гісторыя правіць

Упершыню згадана ў фальсіфікаванай ў XV ст. «Устаўнай грамаце пра заснаванне Тураўскай епіскапіі» ад імя вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча як цэнтр воласці[5][6]. У 1-й палове XVI ст. цэнтр вялікага маёнтка Гаштольдаў, з 1551 гоада вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.

З 1572 годзе Ляхавічамі валодалі Я. Хадкевіч і яго нашчадкі, якія з канца XVI ст. пачалі звацца «графамі на Ляхавічах». У канцы XVI ст. тут збудавалі мураваны замак. У XVII ст. Ляхавічы атрымалі статус мястэчка[7], уваходзілі ў Наваградскі павет. Узімку 15951596 гг. казацкія загоны С. Налівайкі і М. Шавулы беспаспяхова штурмавалі фартыфікацыю[5]. У 1635 г. праз дынастычны шлюб паселішча перайшло да Сапегаў. Станам на 1635 г. тут было 215 дымоў[5].

У часы Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) у 1660 годзе маскоўскі ваявода Хаванскі 6 месяцаў трымаў у аблозе Ляхавіцкі замак, аднак не здолеў яго захапіць. У XVIII ст. мястэчка перайшло ў валоданне Масальскіх. У 1775 годзе сойм Рэчы Паспалітай перавёў Ляхавічы ў дзяржаўны скарб. У 1791 годзе места ўвайшло ў Случарэцкі павет.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ляхавічы апынуліся ў Расійскай імперыі, дзе з 1795 года сталі цэнтрам воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.

Будова лініі Палескіх чыгунак (Сарны — Вільня) у 1880-я гады дала штуршок эканамічнаму развіццю Ляхавічаў. Станам на кан. XIX ст. у мястэчку было 155 двароў, царква, сінагога, 6 яўрэйскіх малітоўных дамоў, школа, бальніца, гаршковы завод, 30 крам, 3 карчмы, 3 кірмашы, праводзіліся штотыднёвыя таргі[8]. На 1900 — мелася паштовая станцыя, працавала 91 дробнае прамысловае прадпрыемства.

У Першую сусветную вайну Ляхавічы знаходзіліся ў прыфрантавой паласе. 18 лютага 1918 мястэчка занялі нямецкія войскі, увосень таго ж года — бальшавікі, 17 красавіка 1919 — польскія войскі, у ліпені 1920 — зноў бальшавікі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ляхавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. 27 чэрвеня 1931 паселішча зноў атрымала статус горад, адначасна да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — вёску Малая Лотва і чыгуначнаю станцыю Ведзма[9].

У 1939 Ляхавічы ўвайшлі ў БССР. У Другую сусветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Клімат правіць

Клімат Ляхавічаў
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −3,2 −1,7 3,0 11,7 18,6 21,9 22,9 22,4 17,4 11,0 4,0 −0,5 10,6
Сярэдняя тэмпература, °C −6,2 −4,9 −0,7 6,9 13,0 16,6 17,7 17,1 12,6 7,2 1,6 −3 6,5
Сярэдні мінімум, °C −9,1 −8,1 −4,4 2,1 7,5 11,3 12,6 11,8 7,9 3,5 −0,7 −5,5 2,4
Норма ападкаў, мм 36 27 34 41 57 84 81 68 57 47 47 42 621
Крыніца: Climate-Data.org

Насельніцтва правіць

Год Колькасць
1897 5 000
1939 5 100
1959 4 500
1995 12 000
Год Колькасць
2006 11 600
2008 11 700
2009 10 997
2016 10 902 [10]
Год Колькасць
2017 10 919 [11]
2019 10 701
2020 10 700 [12]
2021 10 607 [13]
Год Колькасць
2022 10 584 [14]
2023 10 613 [15]
2024 10 605 [1]
 
Чыгуначная станцыя «Ляхавічы»

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай (ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас»), харчовай (ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод», ПГУП «Ляхавіцкі кааппрам», СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»), будаўнічых матэрыялаў прамысловасці, ААТ «Ляхавіцкі льнозавод». Чатыры будаўнічыя арганізацыі. Гасцініца.

Адукацыя і культура правіць

3 сярэднія школы, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, 5 культурна-асветніцкіх арганізацый, 12 аб’ектаў гісторыка-культурнага прызначэння. Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1992). Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж.

Турыстычная інфармацыя правіць

Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[16].

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Гаспадарчы двор Тызенгаўзаў-Патоцкіх (XVIII—XX ст.)
  • Замак (XV—XVIII стст.)
  • Капліца Св. Ганны (XVI—XX ст.)
  • Касцёл Св. Войцеха (XV ст.)
  • Касцёл Узвышэння Св. Крыжа[18] (XVII ст.)
  • Лецішча Патоцкіх «Рэпіхава» (XIX ст.)
  • Мячэць (1815)
  • Сінагога «Вялікая» (XVI—XX ст.)
  • Сядзіба «Гажэвічы»
  • Сядзіба Касакоўскіх (XVIII ст.)
  • Сядзіба Бохвіцаў (XVIII ст.)
  • Сядзіба Масальскіх (XIX ст.)
  • Палац Сапегаў-Ябланоўскіх (XVIII ст.)
  • Факторыя «Голдавічы» (XV—XX ст.)

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 218.
  5. а б в Ляхавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 239. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  6. Щапов, Я. И. Туровские уставы XIV в. о десятине // Археографический ежегодник за 1964 год / АН СССР, Отд-ние истории, Археографическая комиссия. — М.: Наука, 1965. — 393, [1] с. — С. 271—272.
  7. Ляхавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 430.
  8. Ляховичи // Ляхавічы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  9. Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 12 czerwca 1931 r. o zaliczeniu osady (miasteczka) Lachowicze w powiecie baranowickim, województwie nowogródzkiem w poczet miast i włączeniu do nowoutworzonego miasta niektórych osiedli, Dz. U. Nr 56, poz. 448 (польск.)
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  11. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  12. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  13. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  14. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  15. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  16. Ляховичи // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  17. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 207.
  18. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 433.

Літаратура правіць

  • Ляхавічы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 446. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць