Ля́хчыцы[1] (трансліт.: Liachčycy, руск.: Ляхчицы) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хідрынскага сельсавета. Вёска на захадзе Палесся за 60 км ад Брэста, 15 км ад Кобрына і 18 км ад Дзівіна.

Вёска
Ляхчыцы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Унутраны падзел
Дворышча, Сыло, Потаенька
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Ляхчычы
Колькасць двароў
72
Насельніцтва
155 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1642
Паштовы індэкс
225866
Аўтамабільны код
1
Ляхчыцы на карце Беларусі ±
Ляхчыцы (Беларусь)
Ляхчыцы
Ляхчыцы (Брэсцкая вобласць)
Ляхчыцы

Гісторыя правіць

Назва вёскі паходзіць ад «ляха» — незасеянага поля («ляшыць» — значыць засяваць). Паводле народнага падання, ад першага пасяленца ляха, то-бок паляка.

Каля вёскі былі знойдзены крамянёвыя наканечнікі стралы і дзіды.

Упершыню вёска згадваецца ў Рэвізіі Кобрынскай эканоміі, складзенай каралеўскім рэвізорам Дзмітрыем Сапегам у 1563 годзе[2]. У Рэвізіі ўпершыню згадваецца і ўрочышча Княжая Гара, дзе, паводле мясцовага падання, пахавана княгіня Вольга. У 1563 годзе Ляхчыцы — сяло, 7 валок зямлі, у складзе Сялецкага войтаўства Кобрынскай эканоміі Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1794) у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 — у Гродзенскай губерні.

У 1890 годзе вёска Блоцкай (Балоцкай) воласці, 913 дзесяцін зямлі. Станам на 1897 год дзейнічаў хлебазапасны магазін.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Блоцкай (Балоцкай) гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 годзе ў складзе Беларускай ССР. Станам на 1940 год працавала пачатковая школа. З 15 студзеня 1940 года ў Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 да 30 кастрычніка 1959 года ў Верхалескім сельсавеце.

Падчас 2-й сусветнай вайны, з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года Ляхчыцы акупаваны нямецкімі войскамі.

У 1949 годзе 32 гаспадаркі аб’яднаны ў калгас імя Мічурына. Потым, разам з Корчыцамі, Хадынічамі, Верхалессем і Альхоўкай складалі калгас «Перамога».

З 8 жніўня 1959 года ў Кобрынскім раёне. З 1973 года перададзена з Навасёлкаўскага ў склад Хідрынскага сельсавета[3].

Станам на 1999 год у складзе калгаса «Сцяг Перамогі», з 2004 года СВК «Раданежскі» (з цэнтрам у Корчыцах).

Станам на 2005 года ў вёсцы дзейнічалі Дом сацыяльных паслуг, крама, бібліятэка (закрыта ў 2011), таксама нядзейная новая лазня.

Каля вёскі дзве магілы ахвяр фашызму.

Дэмаграфія правіць

  • 1897 год — 38 двароў, 268 жыхароў
  • 1905 год — 367 жыхароў (у вёсцы), 13 жыхароў (фальварак/маёнтак).
  • 1911 год — 318 жыхароў.
  • 1921 год — 40 дамоў, 214 жыхароў.
  • 1940 год — 73 двары, 285 жыхароў
  • 1959 год (перапіс) — 211 жыхароў
  • 1970 год — 253 жыхары
  • 1999 год — 72 гаспадаркі, 204 жыхароў
  • 2005 год — 64 гаспадаркі, 173 жыхары
  • 2011 год — 72 двары, 155 жыхароў

Самыя распаўсюджаныя прозвішчы Назарук і Барысюк.

Славутасці правіць

  • Урочышча Княжая Гара — пагорак вышынёй 10 метраў на поўдзень ад вёскі, каля каналізаванай рэчкі Трасцяніцы. Побач ёсць і вышэйшыя пагоркі.
 
Сучасны крыж на Княжай Гары.

Паводле мясцовага падання, княгіня Вольга, жонка князя Уладзіміра, падчас даўняй вайны была заспета пагоняй ворагаў у гэтых мясцінах, на пагорку над балотам, загінула тут і на месцы гібелі пахавана, амаль пад самай вяршыняй пагорка. З даўняга часу на магіле стаяў просты драўляны крыж, знесены бальшавікамі.

 
Герб Уладзімірскага княства.

Асобу княгіні атаясняюць з жонкай уладзімірскага князя Уладзіміра Васількавіча — Вольгай Раманаўнай. Князь Уладзімір Васількавіч памёр 10 снежная 1288 года ў Камянцы, сваёй жонцы тастаментам ён пакінуў блізкія да Ляхчыц мясціны — горад Кобрын і сяло Гарадзел (цяпер Гарадзец). Апошні раз княгіня Вольга Раманаўна згдана Галіцка-Валынскім летапісам Іпацьеўскага спісу пад сакавіком 1289 года[4].

Упершыню Княжая гара згадваецца Рэвізіяй Кобрынскай эканоміі 1563 года як «Княжая Гора, урочище села Рухович»[5]. Пазней Гару пазначалі на расійскіх XIX ст. і польскіх пачатку XX ст. картах. У канцы XIX ст. археолаг Ф. В. Пакроўскі са слоў святара запісаў: «с. Хабовічы… Блоцкай вол., Кобрынскага павета. У 5 вёрстах на паўднёвы захад ад сяла ёсць невялікі пагорак, званы ў народзе Княжая гара. Называецца так бо тут быццам у час бою забіта нейкая князёўна»[6].

Княжая гара ўплывала на жыццё Ляхчыц і ваколіц. У Пакроўскай царкве ў Хабовічах, у прыход якой уваходзяць Ляхчыцы, захоўвалася хроніка падзей урочышча Княжая гара, а 24 ліпеня «на Вольгу» адзначаецца прастольнае храмавае свята. У Ляхчыцах распаўсюджана жаночае імя Вольга. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 года № 659 зацверджаны геральдычныя сімвалы Ляхчыц — герб і сцяг, на якіх вяўлена княгіня Вольга.

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь 22 лютага 2012 года прыняла рашэнне ўнесці прапанову ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пра наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці тапанімічнай аб’екту — назве ўрочышча Княжая Гара, якое знаходзіцца каля Ляхчыц Кобрынскага раёна. Гэта першы тапонім, які плануецца ўзяць пад ахову дзяржавы.

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ля́хчычы
  2. Акты Виленской археографической комиссии. Вильно, 1876. Т. 15. С. 68.
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка, 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  4. ПСРЛ. Т. 2. — 1952. — С. 904—905.
  5. Акты Віленскай археаграфічнай камісіі. Вільні, 1876. Т. 15. С. 67.
  6. Ф. В. Пакровский. Археологическая карта Гродненской губернии. Вильно, 1895. С. 83.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць